Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Перформанс Ігара Шугалеева «375 0908 2334. Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае»

March 28, 2023 | 19:00

35PLN

Напрыканцы месяца, 28, 29 і 30 сакавіка, Ігар Шугалееў паўтарае ў варшаўскім Новым тэатры свой знакаміты перформанс «375 0908 2334. Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае».

375 — тэлефонны код Беларусі.

0908 — дата прэзідэнцкіх выбараў.

2334 — артыкул, па якім асуджалі ў 2020-м людзей, што выйшлі на мірныя пратэсты.

У суправаджэнні жывой відэапраекцыі і гучнага цікання гадзінніка Шугалееў падвяргае сябе катаванням, праз якія прайшлі пратэстоўцы ў Беларусі.

Стаўшы на калені перад сцяной, заклаўшы рукі за спіну, апусціўшы галаву, ён спрабуе даць аблічча закатаваным людзям, ад якіх у СМІ ў асноўным засталіся толькі лічбы ці пікселі. І заклікае да салідарнасці.

Квіткі коштам 35 злотых можна набыць па спасылцы.

Details

Date:
March 28, 2023
Time:
19:00
Cost:
35PLN
Event Category:

Venue

Nowy Teatr
ul. Madalińskiego, 10/16
Варшава,Poland
+ Google Map