Для ўсіх, каму не хапае жывой камунікацыі па-беларуску. Для ўсіх, хто хоча вывучыць беларускую з нуля. Для ўсіх, каму важная размоўная практыка і проста прыемная беларускамоўная кампанія.
У праграме клуба — шмат разнастайных фарматаў, і кожны ўдзельнік зможа засяродзіцца менавіта на тым, што яму патрэбна: і граматыку ўзгадаць, і лексіку аднавіць, і мець добрае сталае кола стасункаў па-беларуску.
Выкладчык — спадар Арцём, заснавальнік праекта «Мова для ўсіх», настаўнік і рэпетытар беларускай мовы.
Сустрэчы клуба будуць адбывацца па серадах у 19:00. Працягласць — прыблізна адна гадзіна.
Па запіс і іншыя падрабязнасці звяртайцеся ў дырэкт крамы «Шустры вожык».