У суботу плэйбэк-тэатр «Свой дах» запрашае ў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў расслабіцца, парэфлексаваць і паглыбіцца ў прыемную атмасферу ўзаемаразумення падчас перформансу «Хаос і космас».
Плэйбэк-тэатр існуе на скрыжаванні псіхалогіі і тэатра, а сцэнічнае дзеянне будуецца на гісторыях, якія «тут і цяпер», наўпрост у зале, расказваюць гледачы.
Гэтыя апавяданні «жыўцом» пераносяцца на сцэну і імправізавана разыгрываюцца акторамі.
Гэтым разам прапануюць паразважаць на тэму космасу, убачыць пасланні сусвету ў звычайных, здавалася б, на першы погляд, рэчах і ўявіць сваё ідэальнае касмічнае Я.
Квіткі можна набыць тут.