У пятніцу лекторый «Фрэскі» запрашае на чарговую лекцыю з цыклу пра Парыжскую школу. Гэтым разам — пра Шрагу Царфіна, мастака, чые творы вы пазнаеце адразу па незвычайным, містычным і насычаным колеры і святле.
Царфін — адзін з найбольш вядомых беларускай публіцы мастакоў Парыжскай школы, яго творы знаходзяцца ў шэрагу музеяў Беларусі, у прыватных і карпаратыўных калекцыях.
У Смілавічах, дзе нарадзіўся Царфін, яго імем названа вуліца, а ў музеі «Прастора Суціна» ёсць зала, прысвечаная Царфіну, дзе можна ўбачыць некалькі сапраўдных яго прац.
Пайшоўшы па слядах свайго старэйшага сябра Хаіма Суціна, Шрага Царфін вучыўся ў Віленскай рысавальнай школе, але потым з’ехаў у Палестыну.
Царфін пабываў на франтах абедзвюх сусветных войн, удзельнічаў у Руху Супраціву. Усё жыццё ён шукаў Шлях да Свету і пошукамі сваімі шчодра дзяліўся з гледачамі.
Кошт лекцыі — 17 рублёў. Рэгіструйцеся па тэлефоне + 375 29 252 44 58.