Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Лекцыя «Ручнік як каляндар» у Гомелі

January 26 | 18:00

3BYN

У арнаментальнай кампазіцыі аднаго ручніка захавалася фармальная паслядоўнасць розных знакаў. Іх ўзрост — да некалькіх тысяч гадоў.  У гэтай паслядоўнасці знакі змяняюцца ці супрацьстаяць адзін аднаму. Яны растуць і ўскладняюцца. Атрымліваюць унутранае ўскладненне і «прарастаюць» вонкі. Што ляжыць у аснове іх перамен і фіксацыі гэтага развіцця?

Гэтыя ж майстрыхі яшчэ ў 1980-х памяталі старадаўнія назвы ўзораў: вядзьмедзі, веряб’і, казлы, елкі, лапы, крючча — усяго каля 200 тэрмінаў на розныя тэмы атрымалася запісаць.

Калі дапусціць, што ў аснове «правільнага ручніка» і ўспрыманні прыгажосці ляжаць архаічныя сэнсавыя значэнні, то можна разглядзець шэраг паралельных тэкстаў. Пра перамены года, паслядоўнасць земляробчых дзеянняў на зямлі… То бок, гэта мадэлі прасторы-часу. Каляндар? Прыходзьце разам разабрацца ў гэтым на куратарскай лекцыі.

Лектарка — Галіна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея.  Мова лекцыі — руская.

Details

Date:
January 26
Time:
18:00
Cost:
3BYN
Event Category:

Venue

філіял Веткаўскага музея
пл. Леніна, 4а
Гомель,Belarus
+ Google Map