Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Лекцыя Алега Дзярновіча «Дзве князёўны: жыццё на зломе эпох» у Менску

January 25, 2024 | 18:00
5BYN

Гісторык Алег Дзярновіч прапануе паразважаць над лёсам дзвюх жанчын з аднаго роду.

Хоць у ХІХ ст. род Гедройцаў аказаўся расцярушаным, ён усё ж такі здолеў вылучыць з сябе выбітных прадстаўнікоў навукі, літаратуры і палітыкі.

Гэта не толькі знакаміты рэдактар Ежы Гедройць, мінчанін з паходжання. Лёс ягоных далёкіх сваячак, князёўнаў Веры і Раісы, таксама здольны здзівіць нават не вельмі ўражлівага чытача.

Вера стала першай прафесаркай хірургіі ў Расійскай імперыі, а Раіса — аўтаркай навагодняга шлягера. Іх дзейнасць прыпала на пераломны час, які паклаў нязменны адбітак на ўсё іхнае жыццё.

Алег Дзярновіч — вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук.

Details

  • Date: January 25, 2024
  • Time:
    18:00
  • Cost: 5BYN
  • Event Category:

Venue

  • Музей Якуба Коласа
  • вул. Акадэмічная, 5
    Мінск,Belarus
    + Google Map