Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Лекцыя пра традыцыйны светапогляд беларусаў

February 5, 2023 | 14:00

8BYN – 12BYN

5 лютага адбудзецца лекцыя “Традыцыйнае светамысленне беларусаў і этнафіласофія як самарэфлексія беларускай культуры”.

Гэта будзе першая гутарка з цыкла пра беларускую традыцыйную карціну свету, пра яе ўнутраныя сэнсы і сувязі і пра новую навуку – этнафіласофію.

Вобразы, ідэі, сюжэты, сімвалы, персанажы, сакральныя тэксты, падзеі і аб’екты, унутраныя сэнсы і асацыяцыі – складнікі традыцыйнай карціны свету, якія паўставалі часам у глыбокай старажытнасці, кшталтаваліся ад эпохі да эпохі, сталіся моваю культуры народа, асноваю яго культурных кодаў, тых няўлоўных сімвалаў і паняццяў, валоданне якімі яднае ўсіх носьбітаў культуры.

Беларуская этнафіласофія працуе з традыцыйным светамысленнем беларусаў, адлюстраваным у шматлікіх фальклорных запісах, даследуе шматузроўневыя сістэмы сувязей розных элементаў народнай культуры.

Лекцыю чытае Ірына Дубянецкая – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

Details

Date:
February 5, 2023
Time:
14:00
Cost:
8BYN – 12BYN
Event Category:

Venue

Нацыянальны мастацкі музей
Леніна, 20
Мінск,Belarus
+ Google Map