Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Імпрэза «Таямніцы кахання» ў Лошыцкай сядзібе

February 4, 2023 | 16:00

На запыт.

У суботу ў Лошыцкай сядзібе — музыкальна-тэатральная імпрэза «Таямніцы кахання», прысвечаная 215-й гадавіне з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Ладзяць яе выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Ірына Лой (сапрана) і Аляксандр Данілаў (фартэпіяна).

У гісторыю Лошыцкай сядзібы заснавальнік беларускай драматаургіі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч увайшоў як сябра гасціннага гаспадара Яўстафія Станіслава Прушынскага і як аўтар твораў «Купала» і «Вечарніцы», у якіх галоўныя героі — жыхары вёскі Лошыца.

Праграма імпрэзы ўключае старонкі літаратурнай творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і музычна-тэатральнай спадчыны Станіслава Манюшкі. Разам з Ірынай Лой і Аляксандрам Данілавым вы ўзгадаеце таямніцы кахання герояў «Пінскай шляхты», «Купалы» і «Вечарніц».

Будуць таксама арыі гераінь манюшкаўскіх аперэтты «Латэрэя» (1841) і оперы «Графіня» (1860).

У імпрэзе бярэ ўдзел Таццяна Левіцкая (скрыпка).

Квіткі можна замовіць па тэлефоне (017) 396 18 86 ці праз электронную пошту loshytsa@gmail.com.

Details

Date:
February 4, 2023
Time:
16:00
Cost:
На запыт.
Event Category:

Venue

Лошыцкая сядзіба
праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10
Мінск,Belarus
+ Google Map