Падчас гукання вясны мы будзем:
— развешваць рознакаляровыя стужкі i самаробных птушачак на дрэвы,
— спяваць абрадавыя песні-вяснянкі,
— танчыць традыцыйныя танцы пад жывую музыку,
— гуляць y гульні і вадзiць карагоды,
— спальваць пудзіла надакучлівай зімы разам з дрэннымі ўспамінамі,
— рыхтаваць cвяточны стол i есцi традыцыйныя стравы.
На Гуканні будуць смачныя дранікі, а таксама глінтвейн, таму прыносьце, калі ласка, з сабой віно.
А яшчэ абавязкова бярыце дзетак: іх чакае цікавая веснавая гульня «Вясёлыя Альпакі».
На Гуканне вясны трэба мець:
— Па магчымасці традыцыйную/калятрадыцыйную вопратку,
— Стужкi, самаробных птушачак з паперы, a калi ý ваc будзе трошкi больш вольнага часу — печаных птушачак з цеста,
— Традыцыйную ежу і пітво (сыр, сала, квашаную капусту, дранікі, пірагі, сырнікі, печаную бульбу, бліны, хлеб, каýбасу і інш., квас, морс, медавуху цi крамбамбулю – у залежнасці ад густаў і патрэб),
— Старую вопратку, рыззё, каб апрануць пудзіла зімы,
— І абавязкова — добры настрой!
Калі хочаце дапамагчы ў арганізацыі мерапрыемства, запоўніце, калі ласка, форму.