Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Беларуская арганная спадчына: канцэрт у Менску

December 30, 2023 | 13:30

9BYN

Прагучыць праграма, цалкам складзеная з арганнай спадчыны беларускай мінуўшчыны (XVI-XIX стагоддзі). Грае музыка Юры Габрусь.

Кампазітары, творы якіх маюць прагучаць, паходзяць і з Беларусі, і з іншых краінаў, але ж лёс кожнага з іх цесна звязаны з нашай краінай, яе гісторыяй і музычнай культурай.

У праграме:
Валянцін Бакфарк:
• Фантазія IX
• Апрацоўка песні «Czarna krowa»

Дыямед Като:
• Канцона ў трэцім тоне

Андрэй Рагачэўскі:
• Канцона ў другім тоне (з Пельплінскай Табулатуры)

Пётр Жэляхоўскі:
• Фантазія ў першым тоне (з Астрамецкай Табулатуры) «Шымкевіч» (апр. Р. Выграненка)
• Kyrie eleison з Месы ля мажор («Нясвіжскія месы») Ян (Ёган)

Давід Голанд:
• Allabreve (Фуга) рэ мінор

Антоні Сакульскі:
• Інтрадукцыя і фуга (до мажор)

Станіслаў Манюшка:
• Чатыры апрацоўкі для аргана з цыклу «Песні нашага касцёла»
• Тры духоўныя гімны для сапрана і аргана
• Шэсць танцаў з Астрамецкай табулатуры («Полацкі сшытак») ў апрацоўцы Р. Выграненкі
• Шэсць танцаў з Віленскай табулатуры (расшыфроўка С. Шылінскаса) • «Сапегаўскі альбом»
• Сюіта ў восьмым тоне
• Два духоўныя канцэрты для голаса і аргана

Details

Date:
December 30, 2023
Time:
13:30
Cost:
9BYN
Event Category:

Venue

касцёл св. Францішка Асізскага
вул. Авіяцыйная, 4
Новая Баравая,Belarus
+ Google Map