Святкаванне

  1. Events
  2. Святкаванне

Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Дабрачынная Halloween-вечарынка ў Менску

Flame Place пр. Машэрава 9/8, Мінск, Belarus

Валанцёрскі праект hey.pawsup ладзіць класную вечарыну, прымеркаваную да Хэлоўіну. Уваход за данат для прытулку. Дапамагаем полацкаму прытулку «Права на жыццё». Цяпер пад апекай прытулку знаходзяцца 270 сабак і некалькі дзясяткаў катоў. Іх колькасць пастаянна расце, прывозяць новых кінутых жывёл.

Free donation

«Дзяды» ў Музеі народнай архітэктуры і побыту

Музей народнай архітэктуры і побыту Азярцо, Belarus

Людзі верылі, што ў гэты дзень памерлыя завітваюць у госці да сваіх родных і блізкіх. Трэба было падрыхтавацца да сустрэчы — прыбраць у хаце і накрыць стол. Гаспадыні зранку распальвалі печ і гатавалі абавязковыя памінальныя стравы — бліны, куццю, галушкі, канун. У некаторых рэгіёнах Беларусі на Дзяды наведваюць могілкі, на якіх пакідаюць пачастунак. Вас чакае: — тэматычная лакацыя, прысвечаная містычным аспектам «Дзядоў»; — рэканструкцыя абраду «Асяніны»; — майстар-класы. […]

5.5BYN – 10.5BYN

KALIADY ў Менску

Modul Art Platform Кастрычніцкая, 16/3, Мінск, Belarus

Вас чакае Шчодры вечар — самая этнічная вечарына Менску (і крыху электронная). Абяцаюць калядных дыджэяў з найлепшымі сэтамі, трошку падарункаў, калядаванне і, вядома, калядны цуд. Каб стаць адным з калядоўшчыкаў, трэба толькі прыйсці ў пазначаны час па ўказаным адрасе.

15BYN – 20BYN

Калядная танцавальная вечарына ў Віцебску

Upgrade вул. Кастрычніцкая, 2, Віцебск, Belarus

Клічуць танчыць бытавыя танцы, развучваць калядныя песні, рабіць саламяныя зорачкі разам з майстрам саломапляцення, гуляць у вясёлыя гульні і частавацца гарбатай. А можа і калядная козачка завітае.  Усе пытаннi можна задаць па нумары +375-29-890-28-40.  Будуць вельмі ўдзячныя за добраахвотны ўнёсак ад 10 рублёў.

10BYN

Каляды ў Новым замку ў Горадні

Новы замак вул. Замкавая, 20, Гродна, Belarus

Вас чакае сустрэча з калядоўшчыкамі, варожбы і калядныя песні, майстар-класы па стварэнні паштовак ды аздоб на ялінку. Кошт квіткоў — 4 рублі для школьнікаў, 6 рублёў для дарослых.  Толькі абавязкова загаддзя запішыцеся па нумарах 71-86-88, +375 29 77 66 588, бо месцаў абмежавана.

4BYN – 6BYN

Хатнік-мяніны з экспазіцыяй карцін «Жылі-былі»

Галерэя Лепей вул. Азёрная, 2, в. Чаросава, Віцебская вобл., Лепельскі р-н, Belarus

Мастачка Лора Паўлава запрашаем ў госці на хатнік-мяніны з новай экспазіцыяй карцін «Жылі-былі». Уваход — данат (пажадана 20 — дарослыя, 10 — дзеці). Больш інфармацыі па тэлефоне +375 29 699-89-15

10BYN – 20BYN

Каляды на сядзібе «Стулы»

Сядзіба «Стулы» в. Стойлы, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць, Belarus

У нядзелю гаспадары сядзібы «Стулы» запрашаюць сустрэць калядную зорку. Сядзіба «Стулы» – адзін з унікальных музеяў Беларусі, які лічыцца сапраўдным царствам «драўлянага народа». Што будзе ▪️ Батлеечная містэрыя «Цар Ірад»; ▪️ майстар-клас па пляценні з саломкі анёла-ахоўніка; ▪️ прэзентацыя каляднай саламянай зоркі; ▪️ пачастунак з 12 калядных страў; ▪️ спевы калядак ля каміна. Колькі каштуе: […]

60BYN – 80BYN

Цуд на Каляды ў Вільні

Віленская ратуша Didžioji g. 9, Вільнюс, Lithuania

У панядзелак адбудзецца святочная імпрэза з удзелам спявачкі Маргарыты Ляўчук і піяніста Кірыла Кедука. Ва ўтульнай каляднай і пераднавагодняй атмасферы артысты выканаюць беларускія і еўрапейскія калядкі, а таксама творы Баха, Моцарта, Шапэна, Манюшкі, Штраўса і Бернстайна. Квіткі набывайце тут.

11.59EUR

Навагодні кірмаш «Craftmall» у Менску

культурная прастора «Flame Place» пр. Машэрава 9/8, Мінск, Belarus

«Craftmall» — гэта святочны кірмаш вырабаў ручной працы: тут вам падарункі, кераміка і тэкстыль, упрыгожванні, аздобы на ялінку, дзіцячыя цацкі, свежапрыгатаваныя хатнія прысмакі, і вядома, ялінка, музыка, зарад святочнага настрою. Прыбірайцеся, бярыце родных, сяброў, дзетак, любімых хвосцікаў, а калі няма з кім — прыходзьце адны, тут радыя кожнаму! У праграме — купляць падарункі, загадваць жаданні, танчыць, вадзіць карагоды вакол ялінкі, фатаграфавацца і прасякацца святочным вайбам.

Бясплатна

Калядная сустрэча ў Гомелі

філіял Веткаўскага музея пл. Леніна, 4а, Гомель, Belarus

Раскажуць пра Раство, пра калядныя традыцыі, пакажуць батлеечны спектакль «Цар Ірад», а яшчэ прапануюць пашчадраваць. Уваход — 7 рублёў, дзеткам да 6 гадоў уваход вольны.  Запісвайцеся па нумары +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).

7BYN

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

Мірскі замак вул. Чырвонаармейская, 2, Мір, Карэліцкі раён, Belarus

Запрашаюць кавалераў і дам ад 6 да 12 гадоў. Удзельнікі балю не толькі атрымаюць урокі прыдворнага этыкету, пакажуць сваё майстэрства ў старадаўніх танцах, атрымаюць асалоду ад гульняў і загадаюць жаданні. А напрыканцы балю кожнага ўдзельніка чакае падарунак. Квіткі можна набыць у касе замка. Квіток прадугледжвае наведванне балю дзіцём ў суправаджэнні аднаго дарослага. Даведкі па тэлефоне: 8 (01596) 36290.

50BYN

Імпрэза «Прыйшла Каляда!» у Менску

«Беларуская хатка» вул. Рабкораўская, 19, Мінск, Belarus

Фальклорны ансамбль «Млынок» рыхтуе для вас:  — Віншаванні калядоўшчыкаў  — Абрад «Ваджэнне казы» — Калядныя гульні Квіткі можна набыць ў касе музея перад імпрэзай: для дарослых — 4 рублі, для дзяцей ад 7 гадоў — 2,50 рублі, дашкольнікам — бясплатна.

2.5BYN – 4BYN