Прэзентацыя кнігі

  1. Events
  2. Прэзентацыя кнігі

Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Прэзентацыя кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне»

Беларускі Моладзевы Хаб Pl. Konstytucji, 6, Варшава, Poland

Трэці том з серыі кніг @euroradio пра тое, адкуль мы, хто мы і куды ідзем. У кнізе сабраныя 67 інтэрв’ю, якія рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук правёў у межах праграмы «Ідэя Х». Яны прысвечаныя таму, як заставацца беларусам нават у далёкім замежжы і як заставацца чалавекам нават на вайне. Гэтым разам сярод герояў кнігі як прадстаўнікі «маладой дыяспары» […]

Бясплатна

Прэзентацыя кнігі для дзяцей «Каток-пестунок»

Pałac Kultury i Nauki plac Defilad, 1, Варшава, Poland

Гэтыя дні ў Варшаве праходзіць Міжнародны кніжны кірмаш, і ўдзел у ім бяруць беларускія выдавецтвы. Абяцаюць мноства імпрэз, прэзентацый ды творчых сустрэч. Сярод іх — прэзентацыя кнігі для дзяцей «Каток-пестунок» і сустрэча з укладальнікам Васілём Дранько-Майсюком.

«Зімоўка»: прэзентацыя рамана Дамінікі Словік па-беларуску

У межах цыклу сустрэч «Санаторый пад клепсідрай» адбудзецца анлайн-прэзентацыя кнігі вядомай польскай пісьменніцы Дамінікі Словік «Зімоўка», што была выдадзена па-беларуску ў выдавецтве Андрэя Янушкевіча ў перакладзе Уладзіміра Лянкевіча і Алены Пятровіч. - Які метафарычны сэнс мае назва рамана і як ён звязаны з экалагічнай праблематыкай? - Ці ёсць «Зімоўка» раманам выхавання? Як сталеюць і з […]

Бясплатна

Huchna Fest у Варшаве

Wybrzeże Kościuszkowskie, 22 Wybrzeże Kościuszkowskie, 22, Варшава, Poland

Huchna Fest ладзіцца ўжо трэці год запар, аб’ядноўвае актуальнае беларускае мастацтва ў розных праявах і дае магчымасць беларускім актывістам і актывісткам паказаць сябе. Арганізатары запрашаюць беларусаў і беларусак, украінцаў і ўкраінак, палякаў і полек, а таксама іншых жыхароў і гасцей Варшавы больш даведацца пра пра Беларусь — сучасную, еўрапейскую і дэмакратычную. Сёлета оўпэн-эйр стаў яшчэ больш маштабным. Да музычнай сцэны, арт-маркета і пляцоўкі сацыяльных актыўнасцяў дабавілася магутная літаратурная сцэна і кніжны […]

Прэзентацыя фотаальбома з вершамі «Bloodlands 20/22» у Празе

Kafe Damu Karlova, 26, Прага, Czech Republic

Гэта адзіная прэзентацыя, падчас якой сустрэнуцца ўсе тры суаўтары кнігі: Алесь Плотка, Алесь Пілецкі і Станіслаў Крупаж. Bloodlands 20/22 — гэта дыхтоўны фотаальбом з вершамі, створаны Алесем Плоткам і фатографамі Алесем Пілецкім і Станіславам Крупажам. У фокусе аўтараў — «крывавыя землі», Беларусь і Украіна, і іх пакутліва розны шлях дэкаланізацыі. Акрамя аўтарскіх твораў кніга змяшчае некалькі перакладаў украінскіх літаратараў: Іван Сэмесюк, Таня Радзівонава, Вячаслаў Лявіцкі, Лэсык […]

Бясплатна

Менск: Прэзентацыя фотакнігі Касі Сырамалот «Minsk»

Accidental Point Кальварыйская, 21, Мінск, Belarus

Спадарыня Кася падрабязна раскажа пра тое, што для яе значыць Мінск, якім яна ўбачыла яго вобраз, як рабілася кніга, і адкажа на пытанні.  Вы зможаце набыць асобнік і атрымаць аўтарскі подпіс. Кася Palasatka — дызайнерка і фатографка, аўтарка кнігі «The Belarus book».

Бясплатна (free donation вітаюцца)

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

аКсяродак Metaxa, 4, Batumi, Georgia

Гэты год фестывалю прысвечаны пошуку будучыні для беларускай культуры. Сярод удзельнікаў сёлета вядомыя беларускія аўтары і дзеячы культуры, а таксама пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету, якія далучацца да падзеі афлайн і анлайн, каб абмеркаваць актуальныя выклікі і надзённыя праблемы, што стаяць перад беларусамі сёння. Стартуе фестываль у Батумі, дзе госці змогуць атрымаць асалоду ад лекцый, літаратурных дыскусій і «Паэтычнага варушняка». Гэты год мае быць […]

Бясплатна

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA

Музей Вольнай Беларусі Foksal, 11, Варшава, Poland

У Варшаве ўдзельнікі фестывалю PRADMOVA змогуць сустрэцца з вядомымі аўтарамі, паразважаць пра нацыянальную ідэю і будучыню тэатра, паглядзець і абмеркаваць з аўтарамі і рэжысёрамі тэатральныя пастаноўкі, а таксама наведаць вялікі канцэрт беларускай музыкі. Поўная праграма фестывалю — тут.

Бясплатна

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Вільні

Paviljonas Pylimo, 21B, Вільня, Lithuania

Удзельнікі фестывалю змогуць падыскутаваць пра феномен ліцвінізму, а таксама тут адбудзецца дыялог беларускай паэзіі з паэзіяй краін Балтыі. Расклад мерапрыемстваў фестывылю PRADMOVA глядзіце тут.

Бясплатна

«Ноч паэтаў». Літаратурна-музычная вечарына ў Вільні

Гасцёўня Беларускай Рады культуры Šv. Ignoto, 5, Вільнюс, Lithuania

Гасцёўня Беларускай Рады культуры запрашае на літаратурна-музычную вечарыну, што пройдзе ў межах міжнароднай акцыі памяці «Ноч паэтаў». Вас чакае: — Літаратуразнаўчы экскурс —Тэатральны перфоманс ад актораў студыі Razam — Музычныя нумары — Кароткая прэзентацыя кнігі «1937. Ноч расстраляных паэтаў» (укл. Наста Чарнова) — Паэтычныя чытанні ў фармаце адкрытага мікрафона з падарункамі ўдзельнікам (рэгістрацыя тут).

Бясплатна

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Беластоку

Centrum im.Ludwika Zamenhofa Warszawska, 19, Беласток, Poland

Літаратурныя сустрэчы будуць спалучацца з абмеркаваннямі, прэзентацыямі кніг, дыскусіямі і лекцыяй пра тое, ці варта перачытваць школьны белліт. Расклад мерапрыемстваў тут.

Бясплатна

Сустрэча з аўтарамі кнігі «Забытая экспедыцыя 1923 года» ў Менску

Музей Якуба Коласа вул. Акадэмічная, 5, Мінск, Belarus

У аўторак адбудзецца сустрэча з Сяргеем Грунтовым, Янінай Грыневіч і Надзеей Саўчанка, аўтарамі кнігі «Забытая экспедыцыя 1923 года: ля вытокаў акадэмічнай этнаграфіі ў Беларусі». Вас чакае сапраўдная экспедыцыя ў 1923 год! 

5BYN