Музычны Ў-квіз у Варшаве
The Taps ul. H. Sienkiewicza, 4, Варшава, PolandУ аўторак беларусы Варшавы адзначаюць Дзень роднай мовы беларускамоўным Ў-квізам. Тэма — музыка. Гуляюць камандамі ад 2 да 8 чалавек. Рэгістрацыя па спасылцы.
У аўторак беларусы Варшавы адзначаюць Дзень роднай мовы беларускамоўным Ў-квізам. Тэма — музыка. Гуляюць камандамі ад 2 да 8 чалавек. Рэгістрацыя па спасылцы.
У панядзелак, Праўная ініцыятыва ладзіць у Вільні паб-квіз па правах чалавека «PRAVO NAPRAVO», прымеркаваны да Тыдня нулявой дыскрымінацыі. На квізе будуць нечаканыя пытанні, класная атмасфера і магчымасць пазнаць нешта новае па тэме інклюзіўнасці і раўнапраўя. Рэгіструйце сваю каманду па спасылцы. Памер каманды — 4-8 чалавек. Гуляе максімум 11 каманд. Хочацца паўдзельнічаць, а сябры ў гэты дзень занятыя? Усё адно прыходзьце — для вас дакладна знойдуць каманду.
У панядзелак, Праўная ініцыятыва ладзіць у Тбілісі паб-квіз па правах чалавека «PRAVO NAPRAVO», прымеркаваны да Тыдня нулявой дыскрымінацыі. На квізе будуць нечаканыя пытанні, класная атмасфера і магчымасць пазнаць нешта новае па тэме інклюзіўнасці і раўнапраўя. Рэгіструйце сваю каманду па спасылцы. Памер каманды — 4-8 чалавек. Гуляе максімум 11 каманд. Хочацца паўдзельнічаць, а сябры ў гэты дзень занятыя? Усё адно прыходзьце — для вас дакладна знойдуць каманду.
Прыходзьце высветліць, што ж ведаеце вы, пазмагацца за салодкія прызы і пашырыць альбо праверыць свае веды па гісторыі станаўлення нашай дзяржаўнасці на працягу кароткага, але вельмі значнага перыяду. Для ўдзелу ў гульні непатрэбна шукаць каманду! Прыходзьце з сябрамі прыемна і карысна правесці час. Удзел бясплатны, рэгіструйцеся па спасылцы, адрас дашлюць усім зарэгістраваным.
Прыходзьце высветліць, што ж ведаеце вы, пазмагацца за салодкія прызы і пашырыць альбо праверыць свае веды па гісторыі станаўлення нашай дзяржаўнасці на працягу кароткага, але вельмі значнага перыяду. Па ўсіх пытаннях пісаць да Ігара Маслоўскага (maslouski.ihar@gmail.com).
У пятніцу беларусы ў розных гарадах свету гуляюць у суперпуперквіз «А што ты ведаеш пра БНР?» (З прызамі!) Прыходзьце высветліць, што ж ведаеце вы! Удзельнікі атрымаюць невялічкія сувенірчыкі, а яшчэ будзе пачастунак. Удзел бясплатны, а запісвацца трэба ў спадара Андрэя Мялешкі.
Абяцаюць: квесты ад кампаніі «Квесторыя», шахматна-шашачныя турніры, настолкі ад Hobby World, этнавечарыну з фолк-гуртом Guda і капэлай традыцыйнай музыкі «Анягож», чайны рытуал «Тры кубкі тэксту», лекцыі адваката, астрапсіхолага, астролага, нутрыцыёлага, імідж-стыліста, майстар-класы па фантастычнай ілюстрацыі, сучасных бальных танцах, індыйскім танцы і многае іншае. Для дзетак будуць майстар-класы і ўзорны тэатр лялек «Васілёк» ад ЦДАДіМ «АРТ», арт-тэатр Vershina, цыркавая студыя Fantasy, творчыя […]
Цудоўная магчымасць пабыць на прыродзе і пазнаёміцца з птушкамі бліжэй праз аб’ектыў фотаапарата. Незалежна ад месца жыхарства! Што трэба рабіць? Знайсці партнёра ў каманду ці падрыхтавацца ўдзельнічаць самому_ой. Фатаграфаваць дзікіх птушак у прыродзе! Каб перамагчы ў чэмпіянаце, трэба за 6 гадзін наздымаць як мага больш розных відаў птушак. Удзел — 15 рублёў. А для ўдзельнікаў «Дзікага клуба» — бясплатна. Падрабязнасці чэмпіянату і рэгістрацыя — тут.
Гульня «Веру — Не Веру» — гэта 50 картак з рознымі статыстычнымі фактамі пра Беларусь і беларускае грамадства. Частка фактаў з’яўляюцца праўдай, а частка — не. Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркоўваюць, якія з агучаных фактаў праўдзівыя, а тады даюць адказ: «веру» або «не веру». Пасля агучваюцца сапраўдныя лічбы — і ўсе моцна здзіўляюцца. Колькасць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя тут. Месца: паведамяць удзельнікам асабіста
У сераду беларусы Варшавы гуляюць у «Палітовічаў» — беларускую камандную гульню па асновах мясцовага самакіравання. Прыходзьце ды стварайце сваю партыю, праверце, як умееце кіраваць горадам, размяркоўваць бюджэт і працаваць з людзьмі, правядзіце перамовы з іншымі партыямі і цвёрда адстойвайце свае інтарэсы. Усё гэта ў форме жывой і цікавай гульні. Рэгістрацыя тут.