Кіно

  1. Events
  2. Кіно

Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Паказ фільма Уладзіміра Казлова «Лета 1989»

Беларускі Моладзевы Хаб Pl. Konstytucji, 6, Варшава, Poland

Канец ліпеня 1989 года, БССР. У паход ідуць пяцёра сямнаццацігадовых падлеткаў, якія нядаўна скончылі школу. Яны разважаюць пра будучыню, дзеляцца сваімі надзеямі і чаканнямі ад жыцця за парогам школы. Але паход становіцца яшчэ і тэстам стасункаў паміж героямі, іспытам на сталасць напярэдадні дарослага жыцця і сімвалічным канцом дзяцінства. Па праглядзе будзе анлайн-сустрэча з аўтарам сцэнара і рэжысёрам Уладзімірам Казловым.

Бясплатна

«Нефільтраванае кіно» ў Вільні

CreateCulture Space Karmelitų gatvė, 5, Вільнюс, Lithuania

У сераду ў Вільні адбудзецца паказ беларускага кінафэста «Нефільтраванае кіно», адмененага сёлета ў Мінску па загадзе мінкульта. Пакажуць беларускую праграму! Вас чакаюць 7 кароткаметражных фільмаў: АДНОЙЧЫ БЫЛА ЗЯМЛЯ (рэж. Кірыл Халецкі) МІКАЛАЙ (рэж. Уладзіслаў Санаценка) ЦІХАХОДКІ: DAMAGE SUPRESSOR (рэж. Кацярына Ермаловіч, Марына Бялецкая) СМЕЦЦЕВАЯ ГАЛАВА (рэж. Юрый Сямашка) ПАТЭНЦЫЯЛ (рэж. Кандраценка Вераніка) КЛАЎСТРАФОБІЯ (рэж.Валеры Карышаў) ПАЛОН (рэж. Рыта Ціхановіч) Агульная працягласць фільмаў — 87 хвілін.

Free donation

Паказ беларускага фільма «Кураж» з дыскусіяй з рэжысёрам Аляксеем Палуянам у Парыжы

Majestic Bastille 2/4 Bd Richard-Lenoir, Парыж, France

Гэты фільм не толькі пра боль, але і пра нашу агульную надзею, пра нашу смеласць і пра ўпэўненасць у перамозе! Важная стужка для тых, хто спрабуе разабрацца ў перыпетыях беларускай палітыкі, хаця палітыкі як такой у фільме няма. Ёсць людзі, якія ў жніўні 2020 года выйшлі на вуліцы Мінска ды іншых гарадоў Беларусі ў знак пратэсту супраць масавых фальсіфікацый падчас прэзідэнцкіх выбараў. Сярод іх — героі фільма, […]

8.80EUR – 11.20EUR

Паказ фільма «Беларускі працэс» (12+)

Музей Вольнай Беларусі Foksal, 11, Варшава, Poland

Фільм рэжысёра Максіма Буйніцкага — гэта гісторыі трох чалавек, якія сталі ахвярамі катаванняў у беларускіх турмах падчас падаўлення мірных пратэстаў у 2020-м годзе і якія сёння імкнуцца пераадолець траўматычны досвед, а таксама дамагаюцца суда над злачынцамі.

Бясплатна

Апошні дзень выставы «Mind Over Matter» ад арт-праекта «Revolution» у Варшаве

Staromiejski Dom Kultury Rynek Starego Miasta, 2, Варшава, Poland

Выстава «Mind Over Matter» прысвечаная пытанням псіхічнага здароўя, псіхічных захворванняў і стыгмы, звязанай з гэтымі тэмамі ў грамадстве. Мастачкі з Беларусі і Польшчы Даша Бубен, Ксенія Свірыд, Міхаліна Танская, Юлія Варановіч, Марыя Петрас праз мастацтва зламаюць крышачку вашых стэрэатыпаў. Новы фільм праекта «МБК-11» і аўдыёспектакль радыё «Капітал» дазволяць паглыбіцца ў тэму. Гэта адзін з самых асабістых фільмаў праекта, бо ўдзельнікі здымачнай групы падзяліліся сваім досведам барацьбы з трывогай, дэпрэсіяй, […]

Бясплатна

Паказ фільма «ЧынЧыны праляцелі кукушкай» у Кракаве

Па сюжэце, які не саступае замежным аналагам, Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч прыбываюць у Лядскую псіхіятрычную лякарню № 1, каб наведаць загадкавую пацыентку, Алену ЖалудOk. Нішто не прадвесціць неспадзяванак, аднак... Вось вам цытаты першых асоб, што паглядзелі фільм: «Пасля прагляду прараніў скупую дзяржаўную слязу». «Ужо паднята пытанне пра ўзнагароджанне аўтараў ордэнамі і далучэнне дадзенага фільма ў школьную […]

25PLN

«Кіно ў Лазенках»: беларускія фільмы ў Варшаве

Stajnie Kubickiego Agrykola, 9, Варшава, Poland

Гэтым разам пакажуць два фільмы: — дакументальны фільм «Чыстае мастацтва» Максіма Шведа, — ігравая кароткаметражка «Na żywo» Мары Тамковіч, прысвечаная Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай.

Бясшумныя кінапаказы пад адкрытым небам у Менску

Музей-майстэрня Заіра Азгура Азгура, 8, Мінск, Belarus

У музеі-майстэрні Заіра Азгура зноў адбываюцца летнія кінапаказы пад адкрытым небам, дзякуй праекту Cinemascope. Арганізатары раяць апранацца па надвор’і, браць з сабой пледы і, на ўсялякі выпадак, парасоны. Паказ будзе з бесправаднымі навушнікамі — іх раздадуць на ўваходзе (толькі не забудзьцеся, калі ласачка, вярнуць!). Кіно ідзе на мове арыгіналу з субтытрамі. Гэтым разам глядзяць фільм «Чужы» 1979, Рыдлі Скот. Квіткі шукайце тут.

10BYN

Open-air паказ дыяфільмаў у Варшаве

Музей Вольнай Беларусі Foksal, 11, Варшава, Poland

Праект «Дыяфільм live» паказвае старыя стужкі з дыяфільмамі на вялікім экране з жывой музыкай і акторамі. На паказе прагучаць, як старыя, так і новыя казкі, якія былі створаныя сёлета для праграмы «Беларускія казкі на стужках». Для камфортнага ўдзелу на паказы колькасць месцаў абмежаваная і неабходна рэгістрацыя. Працягласць праграмы: 60 хвілін. Узрост дзяцей: ад 5-х гадоў. […]

20PLN

Бясшумны кінапаказ «Ззяння» пад адкрытым небам у Менску

Музей-майстэрня Заіра Азгура Азгура, 8, Мінск, Belarus

У музеі-майстэрні Заіра Азгура зноў адбываюцца летнія кінапаказы пад адкрытым небам, дзякуй праекту Cinemascope. Арганізатары раяць апранацца па надвор’і, браць з сабой пледы і, на ўсялякі выпадак, парасоны. Паказ будзе з бесправаднымі навушнікамі — іх раздадуць на ўваходзе (толькі не забудзьцеся, калі ласачка, вярнуць!). Кіно ідзе на мове арыгіналу з субтытрамі. Гэтым разам глядзяць фільм «Ззянне» 1980, Стэнлі Кубрык. Квіткі коштам 10 рублёў шукайце тут.

10BYN

Першая сустрэча анлайн-кінаклубу

Chrysalis Mag сумесна з Punctum Point запускае анлайн-кінаклуб. Тут плануюць збіраць людзей і вучыцца глядзець на творы мастацтва праз мову гэтага мастацтва. Усё на прыкладзе эксперыментальнага кіно. Трапіць у кінаклуб можа любы ахвочы. Для ўдзелу не трэба дадатковай адукацыі або ступені магістра ў галіне культуры і мастацтва. Усё, што трэба — зарэгістравацца і зрабіць данэйшн […]

5BYN

Кінаклуб «CLOUSE UP» у Менску

галерэя «Full Frame» вул. Прытыцкага, 10, Мінск, Belarus

Тут будуць глядзець і абмяркоўваць фільмы пра людзей мастацтва, а таксама ладзіць лекцыі, майстар-класы, дыскусіі і творчыя сустрэчы. Весці праект меў фатограф Уладзімір Парфянок, які, на вялікі жаль, заўчасна сышоў ад нас. Праект, пачаты спадаром Уладзімірам, вырашылі здзейсніць і працягнуць. На першай сустрэчы будуць глядзець фільм «У пошуках Вівіян Маер» — пра фатографку-аматарку, якая прапрацавала ўсё сваё жыццё нянечкай і займалася фатаграфіяй у вольны час. Як гэта звычайна бывае […]

Бясплатна