Дыскусія

  1. Events
  2. Дыскусія

Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Пітчынг культурных праектаў «ПРАЕКТАР»

CreateCulture Space Karmelitų gatvė, 5, Вільнюс, Lithuania

Гэта пітчынг-конкурс для дзеячоў і дзяячак культуры і крэатыўных індустрый, для беларусаў і беларусак, якія хочуць адкрыта шукаць і ўсталёўваць прафесійныя партнёрствы, падтрымліваць адно аднаго і далучацца да розных творчых каманд. Калі маеце на розуме культурніцкі праект, які вымагае грошай ды падтрымкі, — далучайцеся! Удзельнікі змогуць палепшыць свае навыкі публічнай прэзентацыі дзякуючы невялікаму відэакурсу па стварэнні публічных прэзентацый, а таксама рэпетыцыйным пітчынгам і кансультацыям экспертаў. Падаць заяўку […]

Free donation

Якой павінна быць рэвалюцыя ў XXI стагоддзі? Дыскусія з Вольгай Шпарагай

«Emma» A. Mickevičiaus g., 35, Коўна, Lithuania

У суботу адбудзецца дыскусія «Якой павінна быць рэвалюцыя ў XXI стагоддзі?» з удзелам даследчыцы Вольгі Шпарагі, аўтаркі прысвечанай беларускім пратэстам кнігі «У рэвалюцыі жаночае аблічча». Прыходзьце абмеркаваць, якое аблічча набывае рэвалюцыя ў 21-м стагоддзі і якія ўрокі мы можам атрымаць з жаночага руху. Імпрэза будзе на ангельскай мове.

Бясплатна

Дыскусія «Выбары. Базавыя канцэпцыi»

Беларускі Моладзевы Хаб Pl. Konstytucji, 6, Варшава, Poland

Грамадска-адукацыйны праект «Справа Выбару» арганізуе серыю дыскусій, на якіх вы атрымаеце адказы на пытанні пра выбары, дэмакратыю і правы чалавека з курсу vybar.org Падчас мерапрыемства вы даведаецеся: — Чаму без сумленных выбараў не можа быць дэмакратыі. — Якія існуюць стандарты дэмакратычных выбараў і чаму яны тычацца не толькі галасавання і падліку. — Чаму прызначэнне рымскім імператарам Калігулам свайго […]

Бясплатна

Дыскусія па выніках выставы «Пад знакам пустаты»

Прастора «Вершы» вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск, Belarus

Прапануюць абмеркаваць, што атрымалася з задумкі прэзентаваць беларускае сучаснае мастацтва ў фармаце аўкцыёна ды ўвогуле — што атрымалася цяпер з беларускім сучасным мастацтвам у тых умовах, што маем. Выдатная магчымасць пазнаёміцца блізка з сучаснымі беларускімі мастакамі ды дакрануцца да жывога мастацкага працэсу.

Бясплатна

Прэзентацыя праграмы EU4Culture

Беларускі Моладзевы Хаб Pl. Konstytucji, 6, Варшава, Poland

Каманда праекта EU4Culture радая запрасіць беларускіх творцаў і дзеячаў культуры на інфасесію, прысвечаную актыўнасцям праекта для Беларусі. Адбудзецца прэзентацыя праекта EU4Culture разам з інфасесіяй пра два бягучыя конкурсы грантаў – на падтрымку мабільнасці творцаў і дзеячаў культуры, а таксама на падтрымку культурніцкіх і крос-інавацыйных праектаў. Праграма сустрэчы: 18:00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў 18:30 Праект EU4Culture: прэзентацыя конкурсаў грантаў на падтрымку мабільнасці, а […]

Бясплатна

Дэбаты пра будучыню Беларусі з Мілінкевічам і Някляевым

Biuro Parlamentu Europejskiego we Wrocławiu ul. Widok, 10, Уроцлаў, Poland

Дэбаты «Z Widokiem na Białoruś» пройдуць з удзелам Аляксандра Мілінкевіча, Уладзіміра Някляева і праф. Мікалая Іванова. Можна сачыць за дыскусіяй у фэйсбук-трансляцыі вось тут.

Бясплатна

Культпаход у НЦСМ

НЦСМ Някрасава, 3, Мінск, Belarus

У Міжнародны дзень культуры запрашаем вас дакрануцца да розных граняў творчасці ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў! Наш культпаход пачнецца з open-talk з арт-куратаркай і фатографкай Дзінай Даніловіч. Дзіна раскажа пра асаблівасці куратарскай дзейнасці на аснове асабістага досведу і адкажа на вашы пытанні. У гэты дзень у вас таксама будзе магчымасць сустрэцца з куратарам і аўтарам […]

13BYN

«Чарнобыльская трагедыя: прычыны, ахвяры, вынікі»: гістарычны клуб у Тбілісі

Будуць разбірацца ў прычынах аварыі, узгадваць ахвяр і абмяркоўваць, як Чарнобыль дагэтуль уплывае на жыццё людзей. Сустрэча складаецца з дзвюх частак — лекцыі і інтэрактыўнай гульні. Вядоўца — спадар Раман, выкладчык гісторыі Беларусі. Рэгіструйцеся тут (адрас дашлюць зарэгістраваным).

Бясплатна

Семінар «Транзіт ад БССР да Рэспублікі Беларусь: час (страчаных) магчымасцей вачыма сведкаў»

Беларускі музей імя Луцкевіча Vilniaus g., 20, Вільня, Lithuania

Інстытут «Палітычная сфера» (Вільня) запрашае вас на сустрэчу-семінар «Транзіт ад БССР да Рэспублікі Беларусь: час (страчаных) магчымасцей вачыма сведкаў». З удзелам Ніны Стужынскай і Уладзіслава Наважылава і запрошаных экспертаў. Мадэратар — Аляксей Ластоўскі. Канец 1980-пачатак 1990-х гадоў стаў часам радыкальных зменаў для Беларусі. Адбываўся не толькі распад камуністычнага парадку і савецкага федэратыўнага ўкладу, але істотныя трансфармацыі адбываліся і ў эканамічнай, сацыяльнай, культурнай сферах. Зараз гэты час беларускія […]

Бясплатна

Анлайн-дыскусія «Вялікае Княства Літоўскае — беларуская дзяржава?»

Эпоха Вялікага Княства Літоўскага — адзін з найважнейшых перыядаў у гісторыі Беларусі. Значэнне гэтай праблемы выходзіць далёка за межы гістарычнай навукі і мае істотны ўплыў на шырокія колы беларускага грамадства. Важнымі з’яўляюцца пытанні, як узнікла гэтая дзяржава, які ўнёсак у яе ўтварэнне зрабілі беларускія эліты, ці было месца Беларусі ў палітычных і іншых структурах Вялікага Княства Літоўскага. У рамках дыскусіі мы прапануем абмеркаваць гэтыя і іншыя пытанні, адыйшоўшы ад спрошчаных […]

Анлайн-дыскусія «Роля інтэлектуалаў у працэсах грамадскай трансфармацыі ў Беларусі»

Разам з Таццянай Астроўскай, Андрэем Вазьянавым, Аленай Гапавай і Сайманам Льюісам будуць абмеркаваныя наступныя пытанні: - Якую ролю адыгралі традыцыйныя інтэлектуальныя асяродкі (інтэлігенцыя) у крызісе аўтарытарнай легітымнасці? - Які ўнёсак у падзеі 2020 года зрабіў беларускі дэмакратычны рух («старая апазіцыя»), які існаваў у 1989–2020 гадах? - Як традыцыйныя паняцці і каштоўнасці інтэлігенцыі суадносяцца з іншымі ідэнтычнасцямі пратэсту: рабочым рухам, феміністычным рухам, новым сярэднім класам? - І як ідэалагічны і палітычны ландшафт […]

Бясплатна

Анлайн-прэзентацыя платформы беларускіх экскурсій «ULegend»

ULegend — гэта тэлеграм-бот (у будучыні аплiкацыя) з аўтарскiмi экскурсiямi і аўдыёгідам па гарадах Беларусі, Літвы і Польшчы. Падчас прэзентацыі распавядуць, як ужо цяпер можна скарыстацца праграмай і пагуляць па цікавых мясцінах Мінска, Вільні і Заслаўя з добрым аўдыёгідам. Таксама падзеліяцца планамі развіцця платформы і найбліжэйшымі рэлізамі новых экскурсій. Прэзентацыя праходзіць у межах праекта «Магістраты культуры» — акцыі па збору супольнасцяў спонсараў актуальных беларускіх праектаў у сферы культуры. Прэзентацыя адбудзецца на YouTube.

Бясплатна