Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Выстава-продаж карцін рэпрэсаваных мастакоў

March 17, 2023 | 19:00

Free donation

Гэта жыццёвы погляд і рэакцыя на апошнія падзеі ў Беларусі, вернісаж твораў мастацтва, створаных у перыяд з 2020-2023 гадоў. Усе мастакі былі рэпрэсаваныя, вымушана пакінулі краіну, a большасць з іх адбылі турэмны тэрмін.

На выставе будуць прадстаўлены: працы розных стыляў і жанраў, відэа-арт, карціны на адзенні, перфарматыўныя карціны, інсталяцыі, турэмныя малюнкі.

На адкрыцці вас чакае знаёмства і гутарка з мастакамі, музычны і відэа-арт перформанс.

У гэты вечар адбудзецца аўкцыён-продаж некаторых карцін, сабраныя сродкі з якога пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных мастакоў і арт-рэзідэнцыі «Дом Творцаў».

Арганізатар — арт-рэзідэнцыя «Дом Творцаў».

Куратар выставы — Воля Шніп.

Мастакі: Надзя Бука, Эдвард Качан, Аляксандра Канафальская, Антось Радзівонаў, Уладзіслаў Макавецкі, Вольга Сіліванчык,Таццяна Савіч, Віктар Сяргей, Кася Будзько, Воля Шніп, Зміцер Шапавалаў, Міхась Чыбоўскі, Яна Арабейка, Ірына Хвайніцкая, Ксіша Ангелава, Яўген Надтачэй.

Details

Date:
March 17, 2023
Time:
19:00
Cost:
Free donation
Event Category:

Venue

Музей Вольнай Беларусі
Foksal, 11
Варшава,Poland
+ Google Map