Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Выстава Ганны Каран «Сукенкi за свабоду»

October 20, 2023 | 18:00

Бясплатна

Праект Ганны Каран з’яўляецца асэнсаванай рэакцыяй на падзеі апошніх гадоў у Беларусі, звязаныя з пратэсным рухам як рэакцыяй на беззаконне і беспакаранасць дыктатарскага рэжыму. Ганна звяртаецца да выключна персанальных гісторый людзей  і выкарыстоўвае іх асабістыя рэчы.

Удзельніцы праекту па просьбе мастачкі самі выбіралі сукенку. Каб далікатны тэкстыль не спарахнеў, Ганна пакрывае гэтыя сукенкі тоўстым пластом эпаксіду, ператвараючы кожную сукенку ў помнік. Аб’екты пачынаюць напаўняцца сэнсамі, калі Ганна выходзіць у поле, дзе «прымярае” на сукенкі жывыя кветкі і пры дапамозе фарбы фіксуе іх адбітак. Так, унутры кожнай сукенкі, Ганна кансэрвуе энергетыку чалавека і перажытых падзей. Кожнае адзенне мае сваю гісторыю і захоўвае ўспаміны пра людзей і месцы.

Выстава ў Музеі – гэта месца сустрэчы гледачоў і ўдзельніц праекта. Але, каб кожная ўдзельніца змагла пабываць на выставе і падзяліцца сваімі эмоцыямі і думкамі, мы ствараем віртуальную прастору, якая будзе дапаўняць асноўную выставу ў Музеі. 

Выстава будзе працаваць да 11 лістапада.

Details

Date:
October 20, 2023
Time:
18:00
Cost:
Бясплатна
Event Category:

Venue

Музей Вольнай Беларусі
Foksal, 11
Варшава,Poland
+ Google Map