Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Прэзентацыя кнігі «Гомель са старажытных часоў да канца XVIII стагоддзя»

February 3, 2023 | 16:00 - 17:00

Бясплатна

У пятніцу ў палацы Румянцавых і Паскевічаў прэзентуюць пятае выданне кнігі гомельскага археолага, доктара гістарычных навук Алега Макушнікава «Гомель са старажытных часоў да канца XVIII стагоддзя».

Кніга выйшла напрыканцы 2022 года — праз 20 гадоў пасля папярэдняга выдання. У ёй — процьма матэрыялу па гісторыі Гомеля са старажытных часоў да канца XVIII стагоддзя.

На падставе дадзеных археалагічных раскопак і пісьмовых крыніц аўтар аднавіў карціну рассялення і жыцця першабытных людзей у Ніжнім Пасожжы.

З кнігі вы даведаецеся, як з’явіўся і развіваўся Гомель, найстаражытнейшы на паўднёвым усходзе Беларусі горад, — у часы Кіеўскай Русі, Чарнігаўскага княства, Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Нават сёння дакументы, апублікаваныя ў кнізе, — гэта найбольш поўны збор пісьмовых крыніц па гісторыі Гомеля і яго наваколляў. Новая рэдакцыя значна пашыраная графічнымі выявамі і фотаматэрыяламі.

Падчас прэзентацыі аўтар раскажа, як стваралася кніга і што новага з’явілася ў пятым выданні. А яшчэ можна будзе на ўласныя вочы ўбачыць артэфакты, якія аўтар згадвае ў сваёй працы.

Details

Date:
February 3, 2023
Time:
16:00 - 17:00
Cost:
Бясплатна
Event Category:

Venue

палац Румянцавых і Паскевічаў
пл. Леніна, 4
Гомель,Belarus
+ Google Map