Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

«Іншы. Дарога ў Мцхету»: апошні дзень выставы Максіма Лагуна

June 6, 2023

Бясплатна

У Макса аўтызм. А малюе ён з шасці гадоў. У канцы 2018 года адбылася ягоная персанальная выстава «Вакол мяне». На выставе яго заўважылі прадстаўнікі буйной гандлёвай сеткі, якая рыхтавалася да вялікай дабрачыннай акцыі па зборы сродкаў на інкубатар для нованароджаных у Нясвіж.

Сутнасцю акцыі была прапанова купіць каву ў фірмовай шкляначцы. Пакупнік плаціў за каву дадатковыя 30 капеек, гандлёвая сетка, у сваю чаргу, дадавала таксама 30 капеек, — і гэтая сума паступала ў фонд пакупкі абсталявання. А для афармлення акцыйных шкляначак гандлёвая сетка набыла права выкарыстання ўпадабанай працы Макса.

Атрыманая за выкарыстанне працы сума дала магчымасць Максу і яго бацькам трапіць улетку 2019 года ў Грузію і ўзяць удзел у міжнародных майстэрнях, якія дапамагаюць сацыялізацыі людзей з аўтызмам. Макс упершыню пабываў у гарах і на моры. Гэты выезд трынаццацігадовы мастак з аўтызмам сумленна зарабіў сам.

Сёння ў яго працах шмат Грузіі — і гэта дзіўны, ні на што не падобны погляд. Прыходзьце ўбачыць «іншую,» Грузію вачыма Макса.

Details

Date:
June 6, 2023
Cost:
Бясплатна
Event Category:

Venue

Грузінскі Дом
Куйбышава, 48
Мінск,Belarus
+ Google Map