Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

«Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

May 31, 2023 | 19:00 - June 2, 2023 | 00:00

35PLN

З 31 траўня ў Новым тэатры зноў граюць рэжысёрскі дэбют беларускага мастака Сяргея Шабохіна «Ich heiße Frau Troffea». У галоўнай ролі — Ігар Шугалееў.

Паглыбляючыся ў гісторыю фрау Трафэі, перформер распавядае пра ўласны досвед траўматычнай апантанасці і няспыннага пошуку свабоды.

За тыдзень да фестывалю Марыі Магдалены ў 1518 годзе фраў Трафэя выйшла з дому і нечакана для сябе пачала шалёна танчыць на адной з вулачак Страсбурга. Яна танцавала ўвесь дзень да позняга вечара, а потым усю ноч. На трэці дзень вар’яцкіх танцаў яна была надзвычай знясіленая, яе чаравікі былі прасякнуты крывёю, але яна не магла спыніцца.

У рэшце рэшт яе заразлівы танец пракаціўся па горадзе і выклікаў танцавальную эпідэмію, якая забрала шмат жыццяў.

Шок ад расстання з домам і мінулым, вымушанай эміграцыі з Беларусі і пошукаў сябе прымушае перформера цалкам растаць у прывабнай рэйв-культуры Берліна. Пад уздзеяннем моцнага стрэсу, выкліканага дызайнерскімі наркотыкамі, ён адчувае новую свабоду зносін і перамяшчэння. Гэта дзеянне, як фізіялагічнае, так і паэтычнае, выяўляе розныя мастацкія вымярэнні.

Праз інтэнсіўную цырымонію цела распавядаецца гісторыя хваробы цэлай краіны і апантаных пошукаў лекаў на волі.

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі і ангельскімі субтытрамі.

Квіткі тут.

Details

Start:
May 31, 2023 | 19:00
End:
June 2, 2023 | 00:00
Cost:
35PLN
Event Category:

Venue

Nowy Teatr
ul. Madalińskiego, 10/16
Варшава,Poland
+ Google Map