Интервью

«Як будзе вайна — таксама ўсё будзе страшна?»

Беларусские писатели о войне

«Як будзе вайна — таксама ўсё будзе страшна?»

Фраза «абы вайны не было»в мирные годы фактически стала синонимом «чаркі і скваркі» — едва ли не в первую очередь из-за риторики официальных лиц, которые долгие годы изображали из себя гарантов мира, а теперь мы имеем что имеем. Для людей, которые с войной не сталкивались, она на долгое время превратилась в детскую страшилку или источник мемов о беларусской литературе. Согласно общим стереотипам, беларусские писатели только и делали, что писали о войне (и еще о деревне). Однако после 24 февраля многое изменилось и сейчас воспринимается не как дедовское морализаторство, а почти как подслушанное прямо сегодня и записанное в фейсбуке. Сойка выбрала семь цитат из классической и современной литературы за последнее столетие, которые могли родиться здесь и сейчас.

Гэта раней выціраны вярталіся — з медалямі, з загарам баявым, у шынялях казённых, хто без рукі, хто без нагі. А цяпер хто ў маскалі пайшоў — пішы прапала. Ніводзін яшчэ са старэйшых хлопцаў дахаты не прыйшоў, адслужыўшы. Можна толькі здагадвацца, што з імі стала там, за тысячу кілометраў, — ці татара-мангольская страла сразіла ў старане чужой, ці ажанілі з якой казачкай чарнабровай і на рубяжы далёкім пакінулі, каб сцярог родзіну да паследняга ўздыху. І спытаць няма каго — забаронена на такія тэмы размаўляць.

(Альгерд Бахарэвіч, «Сабакі Эўропы», 2017)

Увесь час у расповедах, якія я запісваю, дзяруць вуха словы: «страляць», «расстраляць», «ліквідаваць», «пусціць у расход» ці такія савецкія варыянты гвалту, як: «арышт», «дзесяць гадоў без права перапіскі», «эміграцыя». Колькі можа каштаваць чалавечае жыццё, калі мы памятаем, што нядаўна гінулі мільёны? Мы поўныя нянавісці і забабонаў. Усё гэта адтуль, дзе быў ГУЛАГ і страшная вайна. Калектывізацыя, раскулачванне, перасяленне народаў…
(…) Увогуле, мы ваенныя людзі. Або ваявалі, або рыхтаваліся да вайны. Ніколі не жылі інакш. Адсюль ваенная псіхалогія. І ў мірным жыцці ўсё было па-ваеннаму. Біў барабан, лунаў сцяг… сэрца выскоквала з грудзей… Чалавек не заўважаў свайго рабства, ён нават любіў сваё рабства.

(Святлана Алексіевіч, «Час сэканд хэнд», 2013)

Напэўна, чалавек такі ўжо ад прыроды, што адказвае дабром на дабро і не можа адказаць дабром на зло. Зло не можа спарадзіць нічога, апроч зла, на іншае яно не здольна. Але бяда ў тым, што людская дабрыня перад злом бяссільна, зло лічыцца толькі з сілай і баіцца адно толькі кары. Толькі непазбежнасць адплаты можа прыцішыць драпежны ягоны нораў, прымусіць задумацца. Інакш на зямлі запануе пекла, аб якім гаворыцца ў Бібліі.

(Васіль Быкаў, «Знак бяды», 1982)

— Але ж гавораць таксама і па-другому. Нябось, чуў — адным вайна, другім войначка?
— Як жа не чуць? Чуў. Ведаю нават яшчэ больш трапнае, але таксама ў тваім духу: моў, вайна — каму вяроўка, а каму — дойная кароўка. Толькі ўсё гэта глупства. Не трэба забываць, што любая вайна перш за ўсё кроў людскую п’е і жыцці чалавечыя забірае. Яшчэ ні адзін чалавек, якога калі закранала вайна, наперад не мог знаць, чым яна для яго скончыцца.

(Іван Чыгрынаў, «Апраўданне крыві», 1977)

Я жыла ў тыя войны, як тыя войны былі. Ужо не маладая. Ну, то свіней бяруць, то што…
Ад звера дык хоць уцячэш, на хвойку якую, ці што. А гэта ж чалавек. Чалавек чалавека трапіць, дзе ўчуе.
Ой, што ўжо гэта! — гэта ж не вайна была, а проста так… Ну, той, што на фронце, ну, таго чалавека заб’юць — дык ён жа ваяваў, праўда? А дзіця тое беднае? Хлопчык — ён жа, бедны, нідзе не быў. Таксама білі… Гэтае дзіця маленькае бяжыць — зашто ж яго? Яно ж маленькае, яно ж дзіця, яно ж кацілася, як тое яблычка… А яны — б’юць. Іскры скачуць!..
Што гэта, што гэта за такое было ў іх — я не ведаю.
Гэта звярэ былі, а не людзі.
Гэта не людзі былі, гэта — звярэ былі.

(Алесь Адамовіч, «Я з вогненнай вёскі», 1975)

І, не дачакаўшыся адказу, дзіця саскочыла з бервяна, на якім сядзела, і памчалася ў канец двара. З-пад каменя дастала яно шкло з жоўтай бутэлькі, прыбегла назад, прыклала шкло да вока і пачало разглядаць хмару.
— Дзе ты гэтае шкло зноў узяла? Твар парэжаш!
— Я хаваю гэты фарфурак пад камень, бо ты ж на мяне за яго крычыш. Мама, паглядзі, якая страшная хмара! Як будзе вайна — таксама ўсё будзе страшна, як праз фарфурак хмара? І лес страшны, і поле, і ты страшная. Мама, паглядзі праз фарфурак на мяне — я таксама страшная?

(Кузьма Чорны, «Трэцяе пакаленне», 1935)

Часам вядуць палонных немцаў. Не глядзяць на нас, але на маленькім прывале я з адным разгаварыўся. Ён умее па-польску, — пазнанскі немец, а можа, анямечаны паляк. Калі яго канваір, віхрасты казак, адышоўся, ён сказаў мне:
— Вашы хахлатыя такое звяр’ё… (Так ён казаў пра казакоў.)
— А мы аб вас так думаем, — адказаў я ў тон.
Нашто вайна? — сказаў ён, памаўчаўшы.— У Расіі і так зямлі няма куды дзяваць.
— Ваш кайзер абвясціў вайну.
— Не, ваш цар. А пан ест поляк? — з небяспекаю ў голасе дадаў ён.
— Не… Але не бойцеся мяне, бо я не хачу вайны.

(Максім Гарэцкі, «На імперыялістычнай вайне», 1919)