Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Спектакль «Жнівень»

Тэатральны інстытут Jazdów, 1, Варшава

На Дзень Волі незалежны беларускі «BY theatre» прэзентуе спектакль «Жнівень». Спектакль на прыкладзе звычайнай беларускай сям’і адсылае да пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Ён даследуе калектыўную траўму, якую трэба асэнсаваць і прапрацаваць, каб унутрана перажыць гэты бясконцы жнівень (які […]

Бясплатна

Канцэрт да Дня Волі ва Уроцлаве

Stary Klasztor, Sala Witrażowa Purkyniego, 1, Уроцлаў

25 сакавіка wROCK for Freedom запрашае на адмысловы канцэрт, у якім бяруць удзел Варшаўскі Вольны Аркестр і NaviBand! Нагадаем, Варшаўскі Вольны Аркестр / Warsaw Freedom Orchestra — першы беларускі аркестр у эміграцыі, куды ўваходзяць музыкі, якія вымушана з’ехалі ад аўтарытарнага […]

70PLN – 90PLN

Імпрэза «рЭвалюцыя Зайца» ў Сопаце

Таварыства беларусаў на Памор’і ul. Malczewskiego, 21, Cопат

Вас чакае выстава і спектаклік па народнай казцы «Ліс і заяц». А яшчэ майстар-клас, дзе кожны з вас зможа стварыць свайго ўласнага героя з паперы. Дата і час: 25 сакавіка ў 11.30 і 13.00; 26 сакавіка ў 10.00 і 12.00 У імпрэзы ачмурэнны аўтарскі склад: […]

Бясплатна

Гуканне вясны ва Уроцлаве

Kąpielisko Oporów Harcerska, 25, Уроцлаў

Падчас гукання вясны мы будзем: — развешваць рознакаляровыя стужкі i самаробных птушачак на дрэвы, — спяваць абрадавыя песні-вяснянкі, — танчыць традыцыйныя танцы пад жывую музыку, — гуляць y гульні і […]

Бясплатна

MARA JAZZ у Гданьску

CENTRUM SW. JANA ul. Świętojańska, 50, Гданьск

Абяцаюць музычнае джазавае свята, якое адбудзецца ў чароўным месцы — касцёле святога Яна. Гэты вечар падзеляць два круцецкія праекты — «Krystyna Gedzik Folk Inspirations» і «Margarita Levchuk & Konstantin Goriachy trio». І будзе джаз-з-з-з-з! Вядучы — Іван Падрэз. Квіткоў, вядома, абмежавана, […]

80PLN

Беларускі стэндап у Лодзі

KIJ Stefana Jaracza, 45, Лодзь

У нядзелю, 26 сакавіка, у Лодзi упершыню пройдзе беларускі стэндап! Выступяць Міхась Ільін і Паша Залуцкі — з актуальнай камедыяй на роднай мове! Квіткі купляйце тут.

50PLN

Сустрэча з Ганнай Янкутай і Ігарам Крэбсам

Беларускі музей імя Луцкевіча Vilniaus g., 20, Вільня

У сераду аматараў літаратуры запрашаем на сустрэчу з Ганнай Янкутай ды Ігарам Крэбсам! Ігар Крэбс прадставіць два новыя выданні з серыі «Гебраістыка Беларусі», якія нядаўна выйшлі ў Мінску (выд. Р. […]

Бясплатна