Квіз

Views Navigation

Event Views Navigation

Today

Latest Past Events

Гульня «Палітовічы» ў Варшаве

Беларускі Дом Kryniczna, 6, Варшава

У сераду беларусы Варшавы гуляюць у «Палітовічаў» — беларускую камандную гульню па асновах мясцовага самакіравання. Прыходзьце ды стварайце сваю партыю, праверце, як умееце кіраваць горадам, размяркоўваць бюджэт і працаваць з людзьмі, правядзіце перамовы з іншымі партыямі і цвёрда адстойвайце свае інтарэсы. Усё гэта ў форме жывой і цікавай гульні. Рэгістрацыя тут.

Бясплатна

Настольная гульня «Веру — Не Веру» ў Менску (16+)

Гульня «Веру — Не Веру» — гэта 50 картак з рознымі статыстычнымі фактамі пра Беларусь і беларускае грамадства. Частка фактаў з’яўляюцца праўдай, а частка — не. Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркоўваюць, якія з агучаных фактаў праўдзівыя, а тады даюць адказ: «веру» або «не веру». Пасля агучваюцца сапраўдныя лічбы — і ўсе моцна здзіўляюцца. Колькасць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя тут. Месца: паведамяць удзельнікам асабіста

Бясплатна

Вясновы чэмпіянат па фотабёрдынгу ў Беларусі

Цудоўная магчымасць пабыць на прыродзе і пазнаёміцца з птушкамі бліжэй праз аб’ектыў фотаапарата. Незалежна ад месца жыхарства! Што трэба рабіць? Знайсці партнёра ў каманду ці падрыхтавацца ўдзельнічаць самому_ой. Фатаграфаваць дзікіх птушак у прыродзе! Каб перамагчы ў чэмпіянаце, трэба за 6 гадзін наздымаць як мага больш розных відаў птушак. Удзел — 15 рублёў. А для ўдзельнікаў «Дзікага клуба» — бясплатна. Падрабязнасці чэмпіянату і рэгістрацыя — тут.

15BYN