Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

«Зімоўка»: прэзентацыя рамана Дамінікі Словік па-беларуску

May 30, 2023 | 18:00

Бясплатна

У межах цыклу сустрэч «Санаторый пад клепсідрай» адбудзецца анлайн-прэзентацыя кнігі вядомай польскай пісьменніцы Дамінікі Словік «Зімоўка», што была выдадзена па-беларуску ў выдавецтве Андрэя Янушкевіча ў перакладзе Уладзіміра Лянкевіча і Алены Пятровіч.

– Які метафарычны сэнс мае назва рамана і як ён звязаны з экалагічнай праблематыкай?
– Ці ёсць «Зімоўка» раманам выхавання? Як сталеюць і з якімі новымі выклікамі сутыкаюцца героі-падлеткі?
– Якія трансфармацыі праходзяць персанажы рамана разам з усёй краінай? Як зацятая камуністка апынаецца ў Амерыцы, а сціплы бухгалтар ператвараецца ў мага і астролага?
– Як у рамане вырашаецца тэма веры? Якое месца займаюць рэлігійныя цуды? І як тлумачацца містычныя, на першы погляд, таямніцы?
– Як аўтарка ацэньвае інсцэнізацыю свайго рамана тэатрам імя Юльюша Славацкага ў Кракаве?
– Якіх аўтараў пісьменніца лічыць сваімі настаўнікамі і што з сучаснай польскай літаратуры раіць беларускім чытачам сёння?

Над гэтымі ды іншымі пытаннямі паразважае аўтарка Дамініка Словік у размове з мадэратарам Андрэем Хадановічам. Таксама прагучаць фрагменты «Зімоўкі» ў беларускім перакладзе.
Сустрэча адбываецца на дзвюх мовах, польскія адказы будуць суправаджацца беларускімі субтытрамі.

Дамініка Словік – адна з найбольш выбітных польскіх пісьменніц новага пакалення. Яе імя стала вядомым пасля выхаду дэбютнай кнігі «Атлас: Допельгангер» (2016). Другі раман «Зімоўка» (2019) за вельмі кароткі час стаў бестселерам у Польшчы і атрымаў прэстыжную прэмію Paszport Polityki. Новая кніга апавяданняў «Самасейкі» (2021) пацвердзіла рэпутацыю пісьменніцы як адной з лідарак сучаснай польскай літаратуры. Крытыкі і чытачы сыходзяцца ў меркаванні, што за творамі Дамінікі Словік – вялікая будучыня.

Details

Date:
May 30, 2023
Time:
18:00
Cost:
Бясплатна
Event Category:
Website:
https://www.facebook.com/events/187990200466378?ref=newsfeed