Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Выстава падвойных дываноў у Горадні

November 20, 2023 - November 30, 2023

Выстава прымеркавана да 110-годдзя ад нараджэння ткачыхі Ядвігі Райскай (1913–2003) з вёскі Адэльск Гарадзенскага раёна. Тут можна пабачыць падвойныя дываны, вытканыя ў 1939, 1940, 1950, 1965, 1971, 1986, якія захоўваюцца ў этнаграфічных зборах Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. 

Падвойнае ткацтва — гэта ўнікальная тэхніка традыцыйнага беларускага тэкстылю. Назва «падвойныя» вынікае з асаблівасцяў ткацкай тэхналогіі, вядомай са старажытных часоў. 

Адметнасць падвойных дываноў — выкарыстанне толькі ваўняных нітак, двухколернай асновы і абсалютна ідэнтычны малюнак з абодвух бакоў вырабу.

Details

Start:
November 20, 2023
End:
November 30, 2023
Event Category:

Venue

музей гісторыі Гарадніцы
Ажэшкі, 37
Гродна,Belarus
+ Google Map