
- This event has passed.
Выдатны аратар: «Як быць лаканічным»
January 31 | 18:30
БясплатнаБясплатны адукацыйны трэнінг па аратарскім майстэрстве «Стратэгія і падрыхтоўка аудыторыі».
На трэнінгу з новага адукацыйнага цыклу «Выдатны аратар» вы атрымаеце самую важную на пачатковым этапе інфармацыю пра майстэрства прэзентацыі.
Гэтыя заняткі арыентаваныя на шырокае кола людзей, якія не атрымлівалі аратарскай адукацыі і толькі пачынаюць вывучаць майстэрства публічных выступаў. Гэта трэнінг для тых, хто хоча быць больш эфектыўным у працы, на вучобе і ў асабістых справах.
Даведаемся:
– вывучым тэхніку «гамункула»;
– навучымся фармуляваць сваю думку каротка і сфакусавана;
– папрацуем з абмежаваным часам і іншымі рэсурсамі;
– даведаемся, як аудыторыя аналізуе інфармацыю ад спікера і напрацуем ключавыя сказы свайго выступу.
Курс вядзе Аляксей Бурносенка – карпаратыўны кансультант і бізнэс-трэнер з ухiлам у тэхнікі перамоваў, камунікацыі і прэзентацыі. Спецыяліст па падрыхтоўцы спікераў TEDx Minsk і TEDx Warsaw. У гэтай працы з 1999 года, правёў больш за 20 000 трэнінг-гадзін у Еўропе, Азіі і Амерыцы. Сертыфікаваны трэнер праграмы Еўрапейскага Саюза Erasmus+, сябра International Trainers Guild, сертыфікаваны коучынг-спецыяліст.
Удзел у занятку бясплатны, неабходна толькі запоўніць анкету (увага! на кожны занятак трэба запісвацца асобна!).