Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Спектакль «Жнівень»

March 25, 2023 | 17:00

Бясплатна

На Дзень Волі незалежны беларускі «BY theatre» прэзентуе спектакль «Жнівень».

Спектакль на прыкладзе звычайнай беларускай сям’і адсылае да пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Ён даследуе калектыўную траўму, якую трэба асэнсаваць і прапрацаваць, каб унутрана перажыць гэты бясконцы жнівень (які ніколі не скончыўся для людзей, якія засталіся ў Беларусі) і рухацца наперад па шляху пераменаў.

Драматургічная вось тэксту засяроджваецца на стасунках паміж грамадзянінам і прыгнятальнай дзяржавай, сацыяльных канфліктах, асабістым выбары і цяжкім становішчы людзей, якія ўдзельнічаюць у пратэстах супраць дыктатуры.

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субтытрамі.

BY theatre — гэта тэатральная суполка, якая аб’ядноўвае драматургаў, рэжысёраў, акцёраў, мастакоў, харэографаў і іншых тэатральных дзеячаў, якія мусілі пакінуць Беларусь. У мэтах бяспекі творчы калектыў спектакля фігуруе як група ананімных артыстаў.

Бясплатныя квіткі можна атрымаць па спасылках: на 17.00 і на 20.00.

Details

Date:
March 25, 2023
Time:
17:00
Cost:
Бясплатна
Event Category:

Venue

Тэатральны інстытут
Jazdów, 1
Варшава,Poland
+ Google Map