Сёлета электронныя прылады зноў аб’яднаюць тысячы рассыпаных па свеце беларусаў, дазволяць блізкім сустрэцца, дацягнуцца, наглядзецца і нагаварыцца. Прынамсі гэтак, абы толькі разам.
Спектакль «Рамантыка» заснаваны на творы Адама Міцкевіча, рэжысёр — Мікалай Пінігін. Глядзець — на ютуб-канале легендарнай трупы. А тут можна на яе падпісацца. Спонсары атрымліваюць неабмежаваны доступ да спектакляў.