Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Прэзентацыя кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне»

May 26, 2023 | 18:30

Бясплатна

Трэці том з серыі кніг @euroradio пра тое, адкуль мы, хто мы і куды ідзем. У кнізе сабраныя 67 інтэрв’ю, якія рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук правёў у межах праграмы «Ідэя Х». Яны прысвечаныя таму, як заставацца беларусам нават у далёкім замежжы і як заставацца чалавекам нават на вайне.

Гэтым разам сярод герояў кнігі як прадстаўнікі «маладой дыяспары» з Польшчы, Літвы альбо Грузіі, так і тыя беларусы, якія з’ехалі за мяжу шмат гадоў таму, каго раскідала па абодвух кантынентах — беларусы ЗША і Канады, Бразіліі і Аўстраліі, Ізраіля і Новай Зеландыі. Да ўсяго, сярод герояў кнігі сапраўдныя героі — тыя беларусы, хто ваюе за свабоду Украіны і Беларусі ў Палку імя Каліноскага, батальёне «Тэрор», Палку «Пагоня», у шэрагах Збройных сіл Украіны.

Героі кнігі, што бяруць удзел у прэзентацыі — Цімафей Акудовіч, Настасся Касцюгова, Мікіта Мелказёраў, Вольга Кавалькова ды іншыя.

Details

Date:
May 26, 2023
Time:
18:30
Cost:
Бясплатна
Event Category:

Venue

Беларускі Моладзевы Хаб
Pl. Konstytucji, 6
Варшава,Poland
+ Google Map