Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

«Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах

February 1, 2023 | 18:00

Бясплатна

1 лютага у межах праекту «Санаторый пад клепсідрай» на старонцы «Прастора польскай культуры» запрашаем на размову і чытанні, прысвечаныя геніяльнай польскай паэтцы Віславе Шымборскай (1923-2012). Час падзеі невыпадковы, бо 1 лютага – дзень памяці нобелеўскай лаўрэаткі, а юбілейны 2023-ці абвешчаны ў Польшчы Годам Шымборскай.

Што зрабіла Віславу Шымборску «Першай Дамай польскай паэзіі» і адной з найлепшых паэтак ХХ стагоддзя?

Чаму толькі трэцюю кнігу вершаў аўтарка палічыла сваім сапраўдным паэтычным дэбютам?

Як у свеце яе лірыкі суіснуюць высокае і нізкае, вечнае і штодзённае, асабістае і ўніверсальнае?

Як памяць служыць інструментам самапазнання і пераасэнсавання свету? Чым вінаваты Ісак і чаму павярнулася Лотава жонка?

Якое месца займаюць сны і «размовы з мёртвымі»?

Чаму служыць і куды вядзе свет прадметаў і рэчаў?

Як «зазямляецца» пафас маральнай праблематыкі?

Якую ролю выконваюць (сама)іронія і гумар?

Як вершы Віславы Шымборскай перакладалася на беларускую мову? (Ад Максіма Танка і Ніны Мацяш да сучасных паэтаў-перакладчыкаў).

Над гэтымі ды іншымі пытаннямі мадэратар сустрэчы Андрэй Хадановіч паразважае разам з перакладчыцай і літаратуразнаўцай Марынай Казлоўскай. Вы таксама пачуеце голас паэткі, яе вершы ў арыгінале і ў беларускіх перакладах.

Далучыцца да падзеі можна тут.

Details

Date:
February 1, 2023
Time:
18:00
Cost:
Бясплатна
Event Category:
Website:
https://www.facebook.com/events/729315755195413/