Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Майстар-клас па выцінанцы

February 5, 2023 | 12:00

40BYN

У нядзелю ў майстэрні «Ярна» адбудзецца майстар-клас па выцінанцы, прымеркаваны да Дня закаханых.

Пад пільным кіраўніцтвам мастачкі, арт-тэрапеўткі і народнай майстыні выцінанкі Наталлі Сухой вы:

  • створыце сардэчныя паштоўкі ў тэхніцы выцінанкі і калажу;
  • даведаецеся процьму цікавага пра выцінанку і яе гісторыю;
  • атрымаеце сапраўдную арт-медытацыю!

А яшчэ засвоіце шмат практычных навыкаў: будзеце працаваць з дэкаратыўным кардонам, сувенірнай паперай, паспрабуеце вырубку і цісненне і зробіце тэст-драйв машынкі для скрапбукінгу.

Інструменты і матэрыялы дадуць на месцы — з сабою бярыце толькі добры творчы настрой.

Па ўдзел звяртайцеся ў асабістыя да спадарыні Наталлі.

Details

Date:
February 5, 2023
Time:
12:00
Cost:
40BYN
Event Category:

Venue

майстэрня «Ярна»
Мінск,Belarus+ Google Map