
- This event has passed.
Майстар-клас па набойцы ў Гродне
March 19 | 16:30
40BYNУ нядзелю крама «Феафанія» запрашае ўсіх ахвотных зняць стрэс з дапамогай малатка і ладзіць утульны майстар-клас па набойцы — традыцыйнай тэхніцы аздаблення тканіны.
Усё ў рамках закону! Ніякай шкоды наваколлю! Толькі непрадробны імпэт зрабіць гэты свет крыху прыгажэйшым і яскравейшым з дапамогай традыцыйнага мастацтва.
Кожны ўдзельнік заняткаў створыць невялікі падарунак — сурвэтку ці хустку-шалік, якія ўласнаруч аздобіць дзіўнымі выявамі расліннага і жывёльнага свету.
Але ж больш каштоўна тое, што кожны атрымае вялікі кавалак цуду, глыбока схаваны ў нашай традыцыйнай культуры!
Запісвайцеся праз дырэкт крамы «Феафанія».