Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Лекцыя «Слуцкія паясы: трансфармацыя сімвала»

January 28, 2023 | 17:00

Бясплатна (free donation вітаюцца)

Слуцкія паясы — адзін з самых раскручаных культурных брэндаў Беларусі. Аднак многія гісторыі, звязаныя з паясамі, дагэтуль застаюцца напаўлегендарнымі. Ці ведаеце вы, што першапачаткова яны вырабляліся не ў Слуцку? А народнае ткацтва не мае ніякага дачынення да тэхналогіі іх вырабу? Што на фабрыцы-персіярні ткалі не толькі паясы, а шырокі асартымент каштоўных і «бюджэтных» рэчаў?

Хто і калі запрасіў майстроў на беларускія землі? На якой мове яны гаварылі і пісалі? Ці сапраўды паясы ткалі толькі мужчыны? Хто быў асноўным заказчыкам прадпрыемства? Калі яно спыніла сваё існаванне і што ад яго засталося?

Аб гэтым і многім іншым пагаворым на сустрэчы з беларускім гісторыкам і архівістам Дзянісам Лісейчыкавым.

Рэгістрацыя тут.

Details

Date:
January 28, 2023
Time:
17:00
Cost:
Бясплатна (free donation вітаюцца)
Event Category:

Venue

ul. Krakowska, 19
ul. Krakowska, 19
Кракаў,Poland
+ Google Map