Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Лекцыя «Мінск страчаны»

February 2, 2023 | 18:30

17BYN

У чацвер, 2 лютага, лекторый «Фрэскі» запрашае на другую лекцыю Андрэя Гаранскага «Мінск XVII — XVIII стагоддзяў. Каменнае будаўніцтва» з цыклу «Мінск страчаны».

Падчас лекцыі вы:

— даведаецеся, як будаваўся самы стары будынак 1612 г. — Петрапаўлаўская царква — і як змянялася інфраструктура такога вядомага месца на Нямізе;
— пачуеце пра розныя здагадкі і версіі гісторыкаў, звязаныя з Халоднай сінагогай, і даведаецеся, дзе яна знаходзілася;
— пачуеце драматычную гісторыю касцёла св. Тамаша Аквінскага з кляштарам дамініканаў, якія знаходзіліся паблізу ад сучаснага Палаца Рэспублікі;
— перанесяцеся ў Верхні горад, дзе ў XVII ст. разгортваецца актыўнае будаўніцтва каменных храмаў;
— убачыце самы стары грамадзянскі будынак Мінска, а раней корпус жаночага манастыра, які захаваўся амаль у першапачатковым выглядзе; прагуляецеся па пл. Высокага Рынку (цяпер пл. Свабоды);
— даведаецеся, як будаваліся і выглядалі комплексы кляштара бернардынцаў і бернардынак з касцёламі, уладанні якіх цягнуліся ад плошчы да самай ракі;
— аддасцё даніну велічнаму комплексу касцёла і калегіўма езуітаў, якія ў XVIII стагоддзі завяршылі ансамбль мураваных храмаў гістарычнага цэнтра Мінска;
— наведаеце раён кінатэатра «Перамога» і Генеральнай пракуратуры, дзе ў XVII ст. быў касцёл св. Войцэха з кляштарам для манашак-бенедыктынак, а таксама розныя часткі гістарычнага цэнтра і яго прадмесцяў, дзе былі пабудаваны манастыры бенедыктынаў, францысканцаў, баніфратраў і капліца ў Лошыцкім маёнтку…

Карацей, насычаны атрымаецца віртуальны шпацыр па Мінску!

Андрэй Гаранскі — выкладчык тэалогіі і рэлігіязнаўства, магістр тэалогіі.

Кошт адной лекцыі — 17 рублёў. А абанемент на ўсе пяць лекцый каштуе 72 рублі.

Месцаў абмежавана, запісвайцеся па тэлефоне + 375 292524458.

Details

Date:
February 2, 2023
Time:
18:30
Cost:
17BYN
Event Category:

Venue

Кісялёва, 38
Кісялёва, 38
Мінск,Belarus
+ Google Map