
- This event has passed.
Кава з гісторыкам: «Паўстанне 1863-1864: урок для нашчадкаў. Да 160-годдзя»
January 26 | 18:30
Бясплатна (free donation вітаюцца)У межах сустрэч «Кава з гісторыкам» Васіль Герасімчык пагутарыць з удзельнікамі на тэму «Паўстанне 1863-1864: урок для нашчадкаў. Да 160-годдзя».
Паўстанне 1863-1864 гадоў нарадзіла пакаленне, якое спрычынілася да паўставання мадэрнай Беларусі. І тут гаворка не толькі пра Кастуся Каліноўскага і Францішка Багушэвіча. Але што папярэднічала і што сабою ўяўляла паўстанне? Якія яго прычыны, асноўныя падзеі і хто яго героі? А таксама ў чым падабенства падзеяў 160-гадовай даўніны з тым, што мы перажываем сёння?