Вас чакае выстава і спектаклік па народнай казцы «Ліс і заяц». А яшчэ майстар-клас, дзе кожны з вас зможа стварыць свайго ўласнага героя з паперы.
Дата і час: 25 сакавіка ў 11.30 і 13.00; 26 сакавіка ў 10.00 і 12.00
У імпрэзы ачмурэнны аўтарскі склад:
Аўтарка і мастачка праекта — Таццяна Дзівакова
Рэжысер — Юрый Дзівакоў
Кампазітарка — Вольга Падгайская
Аўдыя-мастэрынг — Віталь Эпаў
Відэа і фота — Паўліна Камарова
Паказаў будзе ажно чатыры, таму месцаў хопіць усім!
Рэгіструйцеся па спасылцы.