Першая лекцыя гісторыка Андрэя Бандарэнкі «Гісторыя Гальшкі з Астрога» прысвечаная Ягелонам.
Авантурная гісторыя XVI стагоддзя, якая разгулялася на ўсёй вялікай прасторы ягелонскай дзяржавы — ад Вільні да Львова і ад Чаркас да Прагі.
Сапраўдныя падзеі, якія не саступаюць самаму захапляльнаму гістарычнаму раману: выкраданні, пагоні, забойствы, прыдворныя інтрыгі і лютая барацьба.
Драматычны лёс найбагацейшай спадчынніцы Вялікага Княства Літоўскага і сямейныя таямніцы апошніх Ягелонаў на фоне гісторыі нашай краіны эпохі Рэнесансу.
Рэгістрацыя па спасылцы.