У музеі POLIN абдудзецца размова (па-польску) «Białoruś na rozdrożu» («Беларусь на ростанях») пра сучаснасць і будучыню Беларусі і яе шлях да свабоды. Удзельнічаюць Святлана Ціханоўская, Вітальд Юраш (журналіст і дыпламат, у 2010-2011 гадах узначальваў амбасаду ў Менску) і Руслан Шошын (журналіст Rzeczpospolitej). Дыскусію вядзе Агнешка Ліхняровіч (журналістка радыё TOK FM).
Бясплатна, але патрэбная рэгістрацыя.
Дзе і калі: 17:00 (па Варшаве) / 19:00 (па Менску); жывы эфір — тут.