Loading Events

« All Events

  • This event has passed.

Беларуска-польскі вечар кіно

January 30, 2023 | 18:00

Бясплатна

Падчас беларуска-польскага вечара кіно, арганізаванага ў супрацоўніцтве з NZS і іх праектам «Prawie Kino», у вас будзе магчымасць паглядзець тры фільмы: беларускі «Возера радасці» і польскія «Fanatyk» і «Dzień Świra».

«Возера радасці» — у маленькай беларускай вёсцы, дзе час быццам спыніўся, дзевяцігадовая Яся перажывае смерць маці. Бацька дзяўчынкі адпраўляе яе ў інтэрнат. Але аднойчы яна вырашае збегчы і вярнуцца дадому.

«Fanatyk» — малады пацыент групавой тэрапіі Якуб Галецкі пачынае аповед пра свайго бацьку, фанатычнага рыбалова, які знаходзіцца ў пастаянным стане вайны з польскім Саюзам рыбаловаў. Сцэнар заснаваны на адным з самых вядомых тэкстаў польскага інтэрнэту —«Мой стары — фанатык рыбалкі».

«Dzień Świra» — горкая камедыя пра чалавека, для якога жыццё ўяўляе сабой сапраўднае пекла. Мужчына аказваецца ўцягнутым у дакучлівае паўсядзённае жыццё. Ён не прымае сябе, і хоць марыць аб вялікім каханні, уцякае ад усяго, што пахне пастаяннымі адносінамі. А яшчэ і штодзённыя кантакты з людзьмі, якія выклікаюць у яго агрэсію. На працягу аднаго дня, калі адбываецца дзеянне, былі сканцэнтраваны ўсе магчымыя непрыемнасці.

Мерапрыемства з’яўляецца часткай ініцыяванага ў супрацоўніцтве з NZS цыклу сустрэч, накіраваных на ўмацаванне супрацоўніцтва беларускай і польскай моладзі.

Details

Date:
January 30, 2023
Time:
18:00
Cost:
Бясплатна
Event Category:

Venue

Беларускі Моладзевы Хаб
Pl. Konstytucji, 6
Варшава,Poland
+ Google Map