У экспазіцыі прадстаўлена серыя работ Таццяны «VOID/Пустота», якая адлюстроўвае пустэчу як перажыванне ўласнага быцця, і, у канчатковым выніку, – перыяд у жыцці чалавека, які вядзе яго да самога сябе і сутыкае яго з сабой-сапраўдным.
Мы пагаворым пра творчы шлях Таццяны, пра станаўленне мастацкага бачання, якое яна транслюе гледачу, пра фрагментацыю і дэканструкцыю, якія часта можна назіраць у працах мастачкі. Нададзім увагу і серыі, прадстаўленай на выставе: паспрабуем разабрацца, што ж сімвалізуе пустэча ў працах Таццяны, і якія сэнсы крыюцца ў пустэчы для самой мастачкі.
Патрэбная рэгістрацыя.