Вам пара і варта звярнуцца па псіхалагічную падтрымку, калі вы:
- пражываеце цяжкі разрыў стасункаў;
- знаходзіцеся ў вострай фазе гора (страта блізкага чалавека, значнага чалавека і ў некаторых выпадках — смерць гадаванца);
- затрымаліся ў канфліктнай сітуацыі любога ўзроўню;
не выцягваеце свой гнеў і ён выліваецца ў галаўны боль напружання; - перажылі або перажываеце востры стрэсавы разлад (напрыклад, у вас на вачах збілі чалавека і якасць вашага жыцця рэзка пагоршылася).
Вам пара і трэба звярнуцца па псіхалагічную дапамогу, калі ў вас:
- бессань або інверсія сну (спіце, калі час не спаць і наадварот) у выніку любога стрэсавага разладу;
- прыступы трывогі, не матываваныя знешнімі акалічнасцямі;
- боязь чаго-небудзь (самалётаў, жамяры і г. д.);
панічныя атакі; - раптоўныя слёзы як бы на «пустым месцы»;
- грызенне пазногцяў, вырыванне валасоў, павек, броваў, паяданне кавалачкаў скуры;
- страта цікавасці і цікаўнасці да жыцця;
- з’яўленне суіцыдальных думак;
- агульная жыццёвая стомленасць, пазначаная фразамі тыпу «ў труне адпачну», «пасля смерці высплюся»;
- нясмелыя летуценні пра тое, як было б добра трапіць у бальніцу з бяспечнай нагоды;
- быў досвед арышту або затрымання;
- ёсць досвед любога тэрміну ў пенітэнцыярнай установе;
- валанцёрская праца даўжэйшая за трое сутак;
- трапленне пад святлошумавыя гранаты;
- эвакуацыя;
- бежанства;
- смерць дзіцяці, уключаючы ўнутрычэраўную;
- аб’юзіўныя стасункі любога ўзроўню складанасці;
- так званая маральная траўма (калі на вашых вачах адбылося нешта, чаму вы маральна павінны былі, але не змаглі перашкодзіць);
- незразумелыя на халодную галаву сваркі;
- заяданне або запіванне (усё роўна, кавай або алкаголем, эмоцый);
- рэзкі набор або страта вагі;
- адчуванне з цяжкасцю вербалізаванай пустэчы (якую неабходна запоўніць ежай або сэксам, ажно да праміскуітэту).
Вам пара і неабходна звярнуцца па псіхіятрычную дапамогу і фармацэўтычную падтрымку, калі:
- вашы эмоцыі не паддаюцца кантролю і/або палохаюць вас саміх;
- вы мала, дрэнна і трывожна спіце;
- вы не спіце больш за два дні (тэрмінова!!!);
- у вас падвышаная маторная актыўнасць на фоне бессані (тэрмінова!!!);
- вам здаецца, што за вамі сочаць (больш, чым паказана ў дакументальных фільмах пра сацыяльныя сеткі);
- вам цяжка ўстаць з ложка;
- на звычайныя справы патрабуецца неверагодная колькасць сіл (часта маральных);
- вы сядзіце і глядзіце ў пустэчу пасля кожнага працоўнага дня;
- вам цяжка вымыць галаву і/або, пасля таго як апрануліся, неабходна перадыхнуць;
- вы баіцеся замкнёных прастор;
- вам страшна ў натоўпе (нават калі гэта справакавана псіхатраўмавальнымі падзеямі);
- вы падвяргаліся катаванням (максімальна хутка, пры першай магчымасці);
- вы падвяргаліся пагрозам;
- у вас амнезія;
- у вас дысацыятыўныя перажыванні;
- у вас стойкая патрэба кантраляваць блізкіх рознымі спосабамі;
- у вас перапады настрою: ад гіпервясёлага да поўнай апатыі (ад двух цыклаў);
- вы займаецеся сэлфхармам (агрэсія, накіраваная на сябе, якая праяўляецца ў розных формах нанясення самому сабе шкоды);
- у вас ёсць суіцыдальны план.
Заўсёды не зашкодзіць
Ну і, зразумела, не забывайце пра штогадовы чэк-ап арганізма ў цэлым: пад вялікай трывогай хуткасць зносу ўнутраных органаў павялічваецца праз парушаныя працэсы аднаўлення (рэакцыя на картызол), таму неабходна штогод правяраць аналізы, неўралгію і шчытавідку з іншымі пячонкамі-селязёнкамі.