Гiды

6 мастачак, якія малююць герояў сучаснай Беларусі

6 мастачак, якія малююць герояў сучаснай Беларусі

Партрэты, якія хоць і не «прадаюцца ў кніжнай краме», але падарожнічаюць праз інстаграмныя галерэі і дырэкты, мільгаюць на старонках медыяў і без словаў фіксуюць тое, што адбываецца з намі сёння. Сойка адабрала шэсць беларускіх мастачак, якія малююць герояў сучаснасці — тых, хто не баяліся і не баяцца выказваць сваю думку, тых, каго зняволілі за погляды, тых, хто працягвае змаганне за справядлівасць. Не забыліся мы і пра антыгерояў, якія, бясспрэчна, таксама нагрэлі сабе месца ў падручніку па гісторыі. Гартайце маляваную гісторыю Беларусі ў выкананні таленавітых мастачак-ілюстратарак.

Выбітныя беларусы Надзеі Макеевай

Надзея Макеева — паспяховая ілюстратарка, колішняя дызайнерка менскага часопіса «Большой», якая перабралася ў Сан-Францыска, пачала супрацоўнічаць з Forbes i іншымі гігантамі, паралельна запачаткаваўшы беларускі да дробачкі і крывіначкі мастацкі інстаграм-часопіс @chrysalismagazin. Пасля нацыянальнага ўздыму ў 2020-м Макеева стварыла серыю партрэтаў беларусаў, што праявілі адвагу і годнасць, назаўжды запісаўшы свае імёны ў гісторыю.

Сцяпан Латыпаў

Святлана Ціханоўская

Марыя Калеснікава

Ніна Багінская

Сучасныя святыя Ксішы Ангелавай

Ксіша Ангелава — іканапісец, унучка грамадскага дзеяча і педагога, першага рэктара БНТУ Міканора Ярашэвіча (яго расстралялі ў 1937). Пасля падзеяў 2020-га Ксіша малюе партрэты тых, каго лічыць сённяшнімі беларускімі святымі. У ейнай калекцыі ўжо больш за 200 выяваў палітвязняў, якія Ангелава малюе хутка на знешнім баку шпалераў. Больш за ўсё часу займае выбар адпаведных шпалераў і стварэнне вачэй. Для мастачкі важна, каб гэта быў ранейшы позірк зняволеных, да таго, як яны трапілі ў турму, да пакутаў.

Ігар Аліневіч

Ірына Слаўнікава

Дзмітрый Лукашэвіч

Уладзімір Мацкевіч

Ірына Леўшына

«Палітвязынкі» Ганны Татур

Ганна Татур — навучэнка Вышэйшай школы мастацтваў Дзюнкерк – Туркуэн у Францыі. Разам з журналісткай Яўгеніяй Доўгай стварае праект «Палітвязынкі». Яўгенія збірае гісторыі палітзняволеных-жанчынаў, а Татур стварае партрэты кабетаў, якім даводзіцца праходзіць праз беларускую турму.

Маша Каленік і Крысціна Чаранкова

Паліна Шарэнда-Панасюк і Вікторыя Кульша

Антыгероі Кацярыны Шалкоўскай

Кацярына Шалкоўская — мастачка, якая палюбляе працаваць з тэмай цялеснасці, сэксуальнасці, жаноцкасці, не баіцца правакаваць, разбураючы табу перш за ўсё для сябе самой. Аднак сярод працаў Шалкоўскай ёсць і тыя знакамітыя, дзе выклік ды іронія сягнулі самых непрыстасаваных да гэтых з’яваў чальцоў грамадства. Лукашэнка, Ярмошына, Пуцін — адвядзіце душу!

 

Найноўшая гісторыя ад Vera.Bei

Інстаграм Vera.Bei так і называецца «Малюю гісторыю», па ім можна ўзнаўляць у памяці падзеі апошніх гадоў і прыгадваць твары нашых суайчыннікаў, якія не скарыліся. У сакавіку 2021-га Vera.Bei выпусціла серыю Woman’s Face of Belarus з восьмасакавіцкімі паштоўкамі, з якіх пазіраюць беларускі, якія наважыліся кінуць выклік тыраніі.

Маляваныч

Цыкл Woman’s Face of Belarus

Вітольд Ашурак

Сілуэты і сатыра Ліліі Квацабая

Лілія Квацабая — мастачка, якая займаецца палітычнай ілюстрацыяй, у тым ліку палітычнай сатырай і карыкатурай. Яна востра рэагуе на вайну ва Украіне, высмейваючы двух дыктатараў, што вырашылі яе развязаць. Адначасова Квацабая — аўтарка ўзнёслых плакатаў пра Беларусь і серыі партрэтаў палітвязняў для праекту @politzek.me, на якіх у сілуэты палітзняволеных упісаныя родныя краявіды.