BySOL і BY_help — фонды салідарнасці, якія збіраюць грошы на важныя грамадскія ініцыятывы, дапамогу палітвязням і іх сем’ям, пацярпелым ад рэпрэсіяў і гэтак далей. Пасля падзеяў 2020 года прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі ў Беларусі.
Што адбылося?
Пачалося ўсё з гучнай заявы беларускіх сілавых ведамстваў аб тым, што яны атрымалі доступ да дадзеных тых, хто рабіў ахвяраванні ў фонды BySOL і BY_help. Насамрэч узлому не было, але сілавікі знайшлі хібу ў працы папулярнай сацыяльнай сеткі Facebook. Высветлілася, што ў акаўнтах захоўваецца інфармацыя аб усіх данатах.
- ВАЖНА! Каб упэўніцца, што чалавек рабіў данаты, трэба атрымаць доступ да ягонага акаўнта. Менавіта ў такім парадку, а не наадварот. То бок выклікаючы на размовы, спецслужбы не маюць стоадсодкавых доказаў, на што той ці іншы чалавек данаціў.
Таксама ў небяспецы тыя, хто рабіў ахвяраванні з беларускіх ці расейскіх банкаўскіх рахункаў. Такіх людзей улады вылічваюць ужо працяглы час праз інфармацыю, якую яны атрымліваюць ад банкаў.
- ВАЖНА! Замежныя банкі і плацежныя сістэмы не даюць такой інфармацыі беларускаму боку.
Каго гэта закранае?
У першую чаргу, цікавасць сілавікоў тычыцца прадстаўнікоў ІТ-сектара і банкаўскай галіны. Калі абагульніць — прыходзяць ды тых, хто мае грошы. Чаму? Бо адна з прапаноў — зрабіць данат у добранадзейныя з пункту гледжання дзяржавы фонды, каб «загладзіць віну» і пазбегнуць прыцягнення да крымінальнай адказнасці. Паводле непацверджаных дадзеных, у спісах уладаў каля 5 тысячаў чалавек.
Што рабіць?
З’язджаць. Такую параду дае заснавальнік фонду BySOL Андрэй Стрыжак.
У найбольшай зоне рызыкі тыя, хто:
- пакідалі каментары пра палітыку Аляксандра Лукашэнкі і сілавікоў;
- адміністравалі чаты, асабліва пратэсныя;
- могуць мець фота з пратэстаў ці быць апазнанымі праз сістэму ідэнтыфікацыі асобаў.
Выдаліць Facebook. Папярэдне варта перавесці акаўнт на пошту, якой вы ніколі не карысталіся ці карысталіся вельмі рэдка. Цягам 30 дзён з моманту выдалення аккаўнта можна аднавіць яго, калі атрымаць доступ да актыўнай пошты.
ВАЖНА! Падтрымку і кансультацыю аб тэрміновай эвакуацыі можна атрымаць у ТГ @help_bysol
Больш нельга данаціць?
Падтрымліваць зборы патрэбна і важна, але варта рабіць гэта бяспечна.
- не ўжываць беларускія і расейскія карты і плацежныя сістэмы
- не рабіць гэта праз Facebook, калі вы ў Беларусі
- не давяраць сілавікам, што б яны ні абяцалі