МЕНСК
2 лістапада
Міфы пра Скарыну
Лекторый «Фрэскі» распачынае цыкл лекцый пра беларускага першадрукара Францыска Скарыну. Іх чытае кнігазнаўца, культуролаг і даследчык Скарыны Алесь Суша.
Першая лекцыя будзе прысвечана міфам пра Скарыну. Падзвіжнік ці бізнэсовец? Асветнік ці цемрашал? Патрыёт ці шпіён і дыверсант? Міфічная асоба ці рэальны чалавек? Алесь Суша раскажа не толькі пра вядомыя факты пафаснай біяграфіі гэтага небажыхара, але і пра яго асабістае жыццё, веравызнанне і крымінальнае мінулае.
Запісацца на лекцыі — на асобную ці на ўсе адразу — можна па нумары +375 29 2524458 альбо праз сайт blagotvoritel.by.
Колькі каштуе: 18 рублёў (абанемент на тры лекцыі — 54 руб.)
Час і месца: 18:30, корпус Духоўнай асветы, вул. Кісялёва, 38.
Аrtist-talk з Хрысцінай Высоцкай
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў абудзецца сустрэча з мастачкай Хрысцінай Высоцкай, аўтаркай праекта «Дрэва пазнання», якая працуе ў напрамку тэкстыльнай скульптуры і арт-аб’екта. Яе манументальная тэкстыльная праца «Дрэва пазнання» выстаўлялася на сусветнай выставе World EXPO 2020 у Дубаі. На сустрэчы можна будзе распытаць мастачку пра творчасць і свет традыцыйнага ткацтва.
Колькі каштуе: Уваход — па квітку ў музей: 7 рублёў поўны, 3 рублі льготны. Рэгістрацыя па вось гэтай спасылцы.
Час і месца: 18:30, НЦСМ, пр-т Незалежнасці, 47.
6 лістапада
Майстар-клас па традыцыйнай вышыўцы
У Мастацкім музеі праект «Этыка» ладзіць майстар-клас па традыцыйнай вышыўцы, у зале выставы «Жаночы род», дзе сярод экспанатаў ёсць і цудоўныя вышываныя строі.
Схемы для вышыўкі можна будзе выбраць самастойна з арыгінальных узораў з еларускага нацыянальнага касцюма.
Колькі каштуе: 15 рублёў. Матэрыялы ў кошт не ўваходзяць, іх варта прынесці з сабой. Удзел праз рэгістрацыю ў дырэкт інстаграма.
Час і месца: Час удакладняйце падчас рэгістрацыі. Мастацкі музей, вул. К. Маркса, 24.
9 лістапада
Ці трэба ехаць у Лондан, каб пабачыць кнігі Скарыны?
Даследчык спадчыны Скарыны Алесь Суша ў межах лекторыя «Фрэскі» раскажа, дзе можна ўбачыць кнігі Скарыны.
Запісацца на лекцыі — на асобную ці на ўсе адразу — можна па нумары +375 29 2524458 альбо праз сайт blagotvoritel.by.
Колькі каштуе: 18 рублёў (абанемент на тры лекцыі — 54 руб.)
Час і месца: 18:30, корпус Духоўнай асветы, вул. Кісялёва, 38.
16 лістапада
Ці актуальны і патрэбны нам Скарына сёння?
Заключная лекцыя Алеся Сушы у ў межах лекторыя «Фрэскі» — «Ці актуальны і патрэбны нам Скарына сёння?» Што ён зрабіў і робіць для Беларусі, пра якую сам не ведаў? І чаму мы паўторна святкуем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання?
Запісацца на лекцыі — на асобную ці на ўсе адразу — можна па нумары +375 29 2524458 альбо праз сайт blagotvoritel.by.
Колькі каштуе: 18 рублёў (абанемент на тры лекцыі — 54 руб.)
Час і месца: 18:30, корпус Духоўнай асветы, вул. Кісялёва, 38.
ВІЦЕБСК
23 лістапада
У Віцебску традыцыйна пачнецца галоўны харэаграфічны фестываль краіны — IFMC (International Festival Modern Choreography).
Заяўлены як міжнародны, але пакуль з небеларускіх артыстаў заяўленыя толькі калектывы з Расеі.
Колькі каштуе: Квіткі на кожную падзею набываюцца асобна, цана — ад 18 да 43 руб.
Час і месца: 23-27 лістапада; падрабязней — у інстаграме фэсту.
ГОРАДНЯ
5–25 лістапада
Смерць у арт-прасторы
Беларускія мастакі даследавалі смерць як культурны феномен, што вызначае ментальнасць нашых продкаў, пагрузіліся ў філасофію смерці і стварылі аўтэнтычныя працы пра свой «Досвед, які не перадаць». Выстава пад такой назвай адкрываецца ў Горадні, свае працы на ёй пакажуць дваццаць мастакоў. З моманту адкрыцця цягам дваццаці дзён смерць будзе жыць у арт-прасторы. Гэтай тэме тут прысвецяць майстар-класы, лекцыі і сустрэчы з псіхолагамі.
Колькі каштуе: Бясплатна.
Час і месца: Адкрыццё 5 лістапада а 19:00, Арт-прастора ANLO, вул. Пестрака 36, 3 паверх.
24 лістапада
Danse Macabre на выставе пра смерць
У межах выставы “Досвед, які не перадаць” Ніка Ганчар правядзе майстар-клас перакладной мультыплікацыі.
Колькі каштуе: бясплатна.
Час і месца: 19:00, Арт-прастора ANLO, вул. Пестрака 36, 3 паверх.
ВІЛЬНЯ
4 лістапада
Можна наведаць канцэрт украінскага гурта «Без Обмежень». Гурт выправіўся ў дабрачынны тур BE BRAVE LIKE UKRAINE, каб расказаць пра тое, што адбываецца ва Украіне. Сродкі, сабраныя на канцэрце, пойдуць на дапамогу пацярпелым ад вайны ўкраінцам, а таксама на дапамогу ЗСУ.
Колькі каштуе: ад 6.20 да 36.20 еўра.
Час і месца: 20:00, Muzikinis teatras LEGENDOS KLUBAS, Kalvarijų g., 85.
9 лістапада
Сустрэча з Уладзімірам Арловым
Легендарны беларускі пісьменнік з перавыданнем сваёй легендарнай кнігі — у цэнтры Вільні. Сустрэча з Уладзімірам Арловым адбудзецца з нагоды прэзентацыі новага выдання «Ордэна Белай Мышы». У сустрэчы возьме ўдзел вядомы беларускі музыка, кампазітар і тэатральны прадзюсар Раман Арлоў, які забавіць аўдыторыю песнямі ва ўласным выкананні.
Колькі каштуе: Бясплатна.
Час і месца: кавярня Paviljonas, Pylimo g. 21B.-
11 лістапада
У Вільні адбудзецца канцэрт аднаго з самых галоўных беларускіх рок-гуртоў «Петля пристрастия». Моцна, трагічна і змрочна. Частка выручаных сродкаў будзе перададзена на падтрымку Украіны. У межах туру гурт наведае Талін, Рыгу, Гданьск, Ўроцлаў, Варшаву, Берлін, Прагу, Кракаў, Лімасол, Ерэван і Тбілісі.
Колькі каштуе: 15-20 еўра.
Час і месца: клуб Metelica, Vokiečių g. 2.
12 лістапада
Беларускамоўны гурток ад ініцыятывы «Актыўнымі быць файна»
Шведскі гурток «Штодзённая мова» ў колішняй сталіцы ВКЛ вывучае не шведскую мову, як можна было падумаць, а нашу родную беларускую. У спакойных і бяспечных умовах тут абмяркоўваюцца самыя разнастайныя тэмы – па-беларуску. Тэма гэтай сустрэчы «Праект паспяховай беларусізацыі», галоўныя пытанні – што такое родная мова, як нетаксічна прасоўваць беларускамоўнасць, як рэгуляваць долі расейскай і беларускай мовы ў Беларусі.
Колькі каштуе: бясплатна, але арганізатары просяць рэгістравацца
Час і месца: 15.00, Pylimo 6
13 лістапада
У клубе Paviljonas у межах вялікага тура выступіць J:Moрс. У лістападзе гурт адзначае дзень нараджэння, таму на канцэрце абяцаюць сюрпрызы і новыя песні. Падрабязней — вось тут.
Колькі каштуе: 17 еўра.
Час і месца: 19:00, Pylimo g., 21В.
22 лістапада
Дакументальны і анімацыйны фільмы на «Паўночным ззянні»
У межах афлайнава-анлайнавага кінафестывалю «Паўночнае ззянне» адбудзецца паказ дакументальнага фільма Галіны Саўчанкі «Край свету». Падарожжа ў адны забытыя задворкі Еўропы, на мяжу Літвы і Беларусі, дзе шэнгенская агароджа раздзяляе грамадства, сем’і, жыцці.
У той жа вечар гледачы ўбачаць анімацыйны фільм рэжысёркі Наты Карнеевай Shirey Mara. Трапяткі анімацыйны фільм пра асабістае гора звычайнага чалавека.
Колькі каштуе: 4.35-6.35 еўра.
Час і месца: 19.20, kino Skalvija, A. Goštauto g. 2/15.
23 лістапада
Фільм «Мара» на «Паўночным ззянні»
У межах фестывалю дакументальнага кіно адбудзецца паказ фільма «Мара» рэжысёркі Аляксандры Кулак. Кінаэсэ і дакументальны хорар пра боль, надзею, жаноцкасць і барацьбу за свабоду.
Колькі каштуе: 4.35-6.35 еўра.
Час і месца: 19.10, kino Skalvija, A. Goštauto g. 2/15.
27 лістапада
Шведскі гурток для дзяўчат і жанчын «Wonder Women»
На гуртку можна пагаварыць і натхніцца жанчынамі, якія праславіліся на ўвесь свет перш за ўсё таму, што верылі ў сябе і свае ідэі. Не баяліся стэрэатыпаў і рабілі ўпэўненыя крокі. Яны шмат чаго дамагліся, рабілі рэвалюцыйныя адкрыцці ў галіне навукі, мастацтва, тэхнікі і змагаліся за свае правы. Кожная ўдзельніца зможа падзяліцца гісторыямі жанчын, якія яе натхняюць і захапляюць.
Колькі каштуе: Бясплатна, але патрэбна рэгістрацыя.
Дзе і калі: 14:00, Pylimo g. 6.
ВАРШАВА
1 лістапада
«Art listapad» з Free Belarus Center
Free Belarus Center пачынае месяц цёплых, натхняльных і карысных творчых сустрэч у сваім каворкінгу ў Варшаве. Стартам паслужыць сустрэча «Поўны surr» з мастачкай Анастасіяй Рыдлеўскай. Анастасія раскажа, што такое сюррэалізм, як у ім разумеецца мастацтва і роля мастака, што такое сюррэалізм у літаратуры і жывапісе, якія ў яго мастацкія метады, а слухачы адразу змогуць іх папрактыкаваць.
Колькі каштуе: free donation. Ёсць папярэдняя рэгістрацыя.
Час і месца: 18.30, Mokotowska 24, офіс 64.
2 лістапада
Традыцыйныя танцы
У Музеі вольнай Беларусі адбудуцца варштаты беларускага традыцыйнага танцу разам са Школай беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве.
Колькі каштуе: бясплатна.
Час і месца: 18:00, Foksal 11.
3 лістапада
Майстар-клас «Агульная спадчына — агульныя захапленні»
Двухдзённы майстар-клас накіраваны на тых, хто цікавіцца гісторыяй Рэчы Паспалітай, настольнымі і ролевымі гульнямі. Сустрэча дапаможа больш даведацца пра агульную беларуска-польскую спадчыну.
Тэмай заняткаў будзе спадчына Ягелонаў, з акцэнтам на апошняга з дынастыі — Жыгімонта Аўгуста, са смерці якога сёлета міне 450 гадоў.
Колькі каштуе: Удзел бясплатны, але патрабуецца рэгістрацыя.
Час і месца: 15.00, Беларускі дом (Kryniczna, 6).
4 лістапада
«Фемінісцкая драматургія Беларусі»
Free Belarus center у сваім каворкінгу ў межах «Art listapad» правядзе сустрэчу з драматургіняй і тэатраведкай Анастасіяй Рэлітавай «Фемінісцкая драматургія Беларусі». У наведвальнікаў лекцыі будзе магчымасць даведацца, як развіваецца беларуская «новая драма», што адбываецца з жаночай драматургіяй, у чым асаблівасці жаночых п’ес.
Колькі каштуе: Рэгістрацыя — па гэтай спасылцы.
Час і месца: 18.30, Mokotowska 24, офіс 64.
Лекцыя «Сусвет Язэпа Драздовіча»
Мастацтвазнаўца, культуралагіня і былая супрацоўніца Нацыянальнага мастацкага музею Вольга Архіпава збірае ўсіх ахвотных даведацца больш пра слыннага беларускага мастака. Хаця Язэп Драздовіч (1888–1954) далёка не просты жывапісец, яшчэ ён скульптар, разьбяр, пісьменнік, паэт, археолаг, фалькларыст, педагог, вандроўнік. Ствараў жывапіс па гістарычных сюжэтах, адначасова праводзіў раскопкі, збіраў фальклёр, захапляўся астраноміяй, маляваў дываны і цягнуўся да космасу як у сваім мастацтве, гэтак і ў тэкстах.
Колькі каштуе: Бясплатна.
Час і месца: 18:00, Galeria Promocyjna, Rynek Starego Miasta 2.
Выстава Антося Радзівонава
Адкрыццё персанальнай выставы «Птушкі з народам» мастака Антося Радзівонава пройдзе ў Музеі вольнай Беларусі. Наведнікі ўбачаць больш за 30 работ, створаных аўтарам за апошнія некалькі гадоў — як у Беларусі, гэтак і ў эміграцыі. Экспазіцыя прысвечана гісторыі і культуры Сярэднявечча, а тэма найноўшых гістарычных падзей — 2020 года — асэнсоўваецца аўтарам праз вобразы вольных птушак нашай краіны.
Колькі каштуе: Бясплатна.
Час і месца: 18:00, Foksal 11.
Канцэрт Intelligency
Зоркі беларускага тэхнаблюзу, гурт Intelligency, прэзентуюць свой новы альбом.
Колькі каштуе: ад 70 злотых.
Час і месца: 19.00, Klub Riviera Remont (ul. Waryńskiego 12A).
5 лістапада
Сустрэча з псіхолагам
Крызісная псіхатэрапеўтка Ганна Матуляк правядзе інтэрактыўную сустрэчу ў Беларускім Доме. У анонсе адзначаецца, што «пераезд у іншую краіну па ўзроўні стрэсу супастаўны са стратай блізкага чалавека, з той толькі розніцай, што фізічная смерць незваротная, а ў пераездзе можна ўсё вярнуць назад». Спадарыня Ганна падрабязна распавядзе пра перажыванні, звязаныя з вымушанай рэлакацыяй, параіць, як дапамагчы сабе перажыць няпэўнасць і хутчэй адаптавацца на новым месцы.
Колькі каштуе: Бясплатна, рэгістравацца і нават задаваць пытанні можна па спасылцы.
Час і месца: 18:30, ul. Kryniczna 6.
Спектакль «Паслядзяцінства»
Паўторны паказ спектакля «Паслядзяцінства» — кранальнага тэатральнага праекта пра страту радзімы і дзяцінства — адбудзецца ў Музеі вольнай Беларусі. Ролі выконваюць удзельнікі тэатральнага курса «Вольны мастак», арганізаванага Свабодным тэатрам.
Колькі каштуе: Бясплатна, але можна заданаціць на развіццё прасторы.
Час і месца: 19:00, Foksal 11.
Фестываль «Шлях»: сведчанні з Беларусі
У Доме сустрэчаў з гісторыяй — другі дзень фестывалю «Шлях», прысвечаны Беларусі. У фокусе — рэпрэсіі, зняволенне і нават забойствы за іншадумства.
У праграме:
11.00-13.00 — перформанс «Гавораць палітвязні» з зачытваннем фрагментаў апошніх словаў у судзе і лістоў беларускіх вязняў 2020-2022 гадоў.
Выстава партрэтаў палітвязняў у выкананні мастачкі Ксішы Ангелавай.
14.00-15.00 — Вершы беларускіх, украінскіх, польскіх паэтаў. Сойцы вядома, што між іх — Наста Кудасава.
Колькі каштуе: уваход вольны
Час і месца: 11.00, Karowa 20
6 лістапада
Канцэрт Palina ў Odessa club
Palina — адна з самых знакавых жанчын на беларускай сцэне. Яна прайшла шлях ад дзяўчыны з гітарай, якая атрымала лаўрэацтва на «Бардаўскай восені», да зоркі цік-току — пад яе трэкі ў гэтай сацсетцы здымаюць ролікі.
Колькі каштуе: 70 злотых, продаж квіткоў па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная).
Час і месца: Odessa club, Kolejowa 8C.
Спектакль «Паслядзяцінства»
Паўторны паказ спектакля «Паслядзяцінства» — кранальнага тэатральнага праекта пра страту радзімы і дзяцінства — адбудзецца ў Музеі вольнай Беларусі. Ролі выконваюць удзельнікі тэатральнага курса «Вольны мастак», арганізаванага Свабодным тэатрам.
Колькі каштуе: Бясплатна, але можна заданаціць на развіццё прасторы.
Час і месца: 19:00, Foksal 11.
8 лістапада
«Псіхалогія страты і траўмы»
У каворкінгу Free Belarus center у межах «Art listapad» адбудзецца сустрэча «Псіхалогія страты і траўмы. Як дапамагаць іншым, калі ты сам у стрэсе?» Лекцыю правядзе Дзіяна Дзіс — адна з аўтарак праекта «Псіхалогія клопату» для былых ахвяр сталінскіх рэпрэсій і валанцёраў, якія ім дапамагаюць.
Колькі каштуе: Free donation. Рэгістрацыя — па гэтай спасылцы.
Час і месца: 18.30, Mokotowska 24, офіс 64.
9 лістапада
Лекцыя Уладзіміра Лобача пра Эрас у беларускай культуры
У Беларускім моладзевым хабе адбудзецца сустрэча з цыклу «Кава з гісторыкам». Запрашэнне такое заманлівае, што пакінем яго некранутым, разам з арыгінальным правапісам: «Раньні змрок пачынае ціснуць на мозак, доўгія восеньскія вечары гнятуць сваёй паныласьцю, з трывогай чакаеш халадоў, непагадзі і грыпозных козытаў у носе, а душа ўжо ня верыць ні папам, ні псіхатэрапеўтам?
Не бяды! Радасьць жыцьця вернецца да цябе, як толькі ты паслухаеш аптымістычны аповяд этнографа “Эрас у традыцыйнай беларускай культуры”.
Колькі каштуе: бясплатна
Час і месца: 18.00, plac Konstytucji 6
Выпускны псіхалагічных сустрэчаў «Жанчыны разам»
У Беларускім доме адбудзецца сустрэча «выпускніц» сустрэчаў «Жанчыны разам».
У гэтым сезоне адбылося 12 інтэграцыйна-псіхалагічных сустрэчаў. Марта Скугарава і Кацярына Кузіна сустракаліся з удзельніцамі штосераду, каб абмеркаваць важныя аспекты жыцця на новым месцы. Сустрэча адбудзецца для самапрэзентацыі — удзельніцы змогуць расказаць пра свае паслугі, знайсці новых кліентаў, пазнаёміцца паміж сабой і абмеркаваць, як лепш працягнуць псіхалагічныя сустрэчы для жанчын.
Сустрэча накіраваная ў першую чаргу на тых, хто браў удзел у папярэдніх сустрэчах, але калі застануцца месцы, то арганізатары маюць намер запрасіць тых, хто не ўдзельнічаў раней. Падрабязней можна даведацца тут.
Колькі каштуе: Бясплатна, удзел магчымы толькі пасля папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная; рэгістрацыя да 5 лістапада).
Час і месца: 18.00, Беларускі дом (ul. Kryniczna 6).
12 лістапада
Сустрэча дзеячаў беларускай культуры ў Польшчы
Платформа ІнБелКульт 2.0 / Inbelkult 2.0 запрашае на сустрэчу-размову пра будучыню і захаванне беларускай культуры ва ўмовах эміграцыі. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе дзеячы беларускай культуры, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы.
Колькі каштуе: Бясплатна, патрэбная рэгістрацыя.
Час і месца: 15:00, Dom Spotkań z Historią (Karowa, 20).
Канцэрт гурта J:МОРС
Новыя і ўлюбёныя песні вядомага менскага гурта J:Морс можна паслухаць (і паглядзець на сам бэнд) у шэрагу польскіх гарадоў. Менавіта ў лістападзе гурт адзначае свой дзень нараджэння, а таму на канцэрце не абыйдзецца без сюрпрызаў і новых песен.
Час і месца: 19.00, Riviera Remont, ul. Waryńskiego 12a
Вечар памяці Рамана Бандарэнкі
Музей Вольнай Беларусі запрашае ўзгадаць забітага ад рук сілавікоў Рамана Бандарэнку – жыхара Плошчы Пераменаў, мастака, актыўнага маладога хлопца, якому было не ўсё адно. У праграме – сустрэча з роднымі і сябрамі Рамана, майстар-класы (гэткія ж, якія калісьці праводзіў сам Раман), музычны выступ Алеся Дзянісава.
Час і месца: 17.00, ul. Foksal 11
Спектакль «3@.мова»
«TeamТэатр» пакажа спектакль, заснаваны на замовах — старадаўнім жанры вуснай народнай творчасці, якому здаўна прысвойваюцца містычныя якасці. «3@.мова» — гэта спроба адрадзіць архаічныя традыцыі i надаць ім якасці сучаснай лічбавай эпохі.
Час і месца: 19.00, Тэатр TR, Marszałkowska 8
13 лістапада
Swap-вечарынка ў Беларускім доме
Своп вечарына (Swap party) — мерапрыемства, куды можна прынесці свае рэчы і абмяняцца імі з іншымі ўдзельнікамі. Можна прыносіць касметыку, адзенне, аксэсуары. На мерапрыемстве з намі будзе стылістка Ганна Прышывалка, якая дапаможа падабраць вобраз і выкарыстаць прынесеныя рэчы найлепшым чынам. Спадарыня Ганна — персанальная і фэшн-стылістка, трэндвотчарка, дызайнерка. Наведнікаў будуць частаваць гарбатай і нечым да яе.
Колькі каштуе: Бясплатна, неабходная рэгістрацыя.
Час і месца: 14:00-17:00, ul. Kryniczna 6.
Антось Радзівонаў і ягоныя “Птушкі з народам”
У Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца творчая сустрэча з мастаком Антосем Радзівонавым і міні-экскурсія па выставе “Птушкі з народам”. Мастак і куратарка выставы распавядуць пра праект, яго падрыхтоўку ды пра тое, якія птушкі не змаглі прыляцець да нас.
Час і месца: 16.00, Foksal 11
14 лістапада
Сустрэча з Вольгай Шпарагай
Беларускі моладзевы хаб запрашае на сустрэчу з філосафкай, рэдактаркай і выкладчыцай Вольгай Шпарагай. Ейная кніга «У рэвалюцыі жаночае аблічча: выпадак Беларусі» была ўганаравана прэміяй імя Алеся Адамовіча Беларускага PEN-цэнтру.
Час і месца: 18.00, plac Konstytucji 6.
15 лістапада
«Ян Фабр: бунтарства ці жорсткасць?»
У каворкінгу Free Belarus Center адбудзецца сустрэча з тэатразнаўцай і драматургіняй Анастасіяй Рэлітавай «Ян Фабр: бунтарства ці жорсткасць?».
Ян Фабр — бельгійскі мастак, які эпатаваў гледачоў сваімі міждысцыплінарнымі праектамі. Скульптуры з панцыраў скарабеяў, перформансы на вытрымку, карціны крывёю. У мінулым годзе Фабр паўстаў перад крымінальным трыбуналам Антвэрпена. Як мастацтва, якое заахвочваецца арт-супольнасцю, стала жорсткасцю?
Колькі каштуе: Free donation, рэгістрацыя — па спасылцы.
Час і месца: 18.30, Mokotowska 24, офіс 64.
18 лістапада
У межах свайго вялікага турнэ выступіць «Петля пристрастия».
Колькі каштуе: 17 еўра.
Час і месца: клуб Niebo, Nowy Świat 21.
«BULBAMOVIE»
З 18 па 20 лістапада адбудзецца фестываль беларускага кіно «BULBAMOVIE».
Колькі каштуе: Бясплатна.
Час і месца: 18.30, Kino Iluzjon, Ludwika Narbutta 50A.
18 лістапада
У першы дзень фэсту арганізатары абяцаюць паказаць кароткаметражны фільм Паўла Мажара «Handbook» і сюррэалістычны дакументальны фільм Сашы Кулак «Мара».
19 лістапада
- У суботу паказы пачнуцца з працы Андрэя Кашперскага «На захаванне». Карціна распавядае трагікамічную гісторыю, у якой амапаўцу з-за недахопу месцаў у ІЧУ прыходзіцца забраць дамоў двух палітвязняў.
- Паказы працягнуцца стужкай «Апошняе лета» ад Ігара Чышчэні. У цэнтры ўвагі гісторыя 17-летняга Мішы, які ў 2020-м збіраецца паступаць у ВНУ, але пакуль бавіць час на скейце. Але суворы час змяняе планы падлетка.
- Далей гледачоў чакае стужка «Галасы» пра «Вольны хор» — адзін з самых прыгожых сімвалаў беларускага супраціву. Гісторыя «Вольнага хору» у фільме падаецца вуснамі сям’і Сердзюковых, якія не змаглі застацца абыякавымі да падзеяў у краіне і сталі аднымі з ініцыятараў творчага супрацьстаяння.
- Далей у праграме заяўлена стужка Івана Фёдарава «І зноў Беларусь», якая расказвае пра лёсы іракскіх курдаў, якія апынуліся ў Беларусі. Гэта гісторыя чатырох курдаў — пра час, які яны правялі ў Мінску, пра сяброўства і веру, пра лёс Курдыстана на мяжы Усходняга і Заходняга свету.
- Таксама гледачоў чакаюць стужкі «Над Нёманам» і «Хрост гасподні» Андрэя Куцілы. Завершыцца вечар канцэртам опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук пад акампанемент Канстанціна Гарачага.
20 лістапада
- У нядзелю праграма пачнецца з фільма Мары Тамковіч «У жывым эфіры». Сюжэт натхнёны затрыманнем журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, калі яны вялі стрым з Плошчы Пераменаў. Стужка атрымала ўзнагароду Silver Hugo у Чыкага.
- Кінафестываль працягнецца экранізацыяй твора Віктара Марціновіча «Возера радасці», якую зняў Аляксей Палуян. У беларускай вёсцы жыве дзевяцігадовая Яся. Пасля смерці мамы, тата аддае дачку ў прытулак, з якога дзяўчынка збягае і хоча вярнуцца дадому. У фільме зняўся вядомы па гурту «Разбітае сэрца пацана» Дзяніс Тарасенка.
- Далей будзе «Кураж» ад Аляксея Палуяна, які летась трапіў у лонгліст прэміі «Оскар» у намінацыі «Найлепшы дакументальны фільм». Сваю гісторыю расказваюць акторы Свабоднага тэатру.
- Завершыцца фестываль ігравой стужкай «Мінск» ад рэжысёра Барыса Гуца. Фільм мае супярэчлівую рэпутацыю і выклікаў шмат абурэння ў сацсетках. Такое варта глядзець, каб скласці сваё меркаванне.
Падрабязней з праграмай можна азнаёміцца па гэтай спасылцы.
24 лістапада
Прэзентацыя Бартосіка
Пісьменнік, рэпартажыст, бард Зміцер Бартосік прэзентуе сваю трэцюю кнігу – “Забіць упалмінзага”. Кніга выйшла ў бібліятэцы “Падарожжаў Свабоды” пасля папярэдніх: “Быў у пана верабейка гаварушчы” і “Клініка кітайскага дантыста”. Як і ў ранейшых кнігах, у ёй апавядаецца пра невядомыя факты беларускай гісторыі.
Колькі каштуе: бясплатна
Час і месца: 18:30, Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава
Кірмаш гістарычнай кнігі
У польскай сталіцы распачнецца буйная кніжная імпрэза, удзельнікамі якой будуць таксама беларусы, а на самым кірмашы адчыніцца беларускі стэнд.
Час і месца: з 10:00 да 18:00, аркады Кубіцкага каралеўскага замку (уваход з боку ul. Grodzkiej), plac Zamkowy 4
ГДАНЬСК
6 лістапада
Канцэрт «Intelligency»
Свой альбом на ўзбярэжжы Балтыйскага мора прэзентуе беларускае трыа Intelligency.
Колькі каштуе: ад 70 злотых.
Час і месца: 19.00, Klub Drizzly Grizzly (Elektryków 1).
7 лістапада
Хадановіч спявае Коэна
Вядомы беларускі паэт і бард Андрэй Хадановіч заспявае песні Леанарда Коэна. Імпрэза называецца «Заўсёды твой, Коэн».
Колькі каштуе: Бясплатна.
Час і месца: 18:00, American corner, Targ Rakowy 5/6.
15 лістапада
Канцэрт «Петли пристрастия»
У межах вялікага турнэ гурт выступіць на Балтыйскім узбярэжжы.
Колькі каштуе: ад 13.50 да 15.50 еўра.
Час і месца: 19.00, Klub Drizzly Grizzly (Elektryków 1).
19 лістапада
Майстэрня аўтапартрэту
Мастачка (і нашая пастаянная аўтарка-ілюстратарка) Ксенія Лагавая запрашае на занятак. Будзе шаманства, праца над сілуэтам і аўтапартрэтам. Ахвотныя змогуць сканцэнтравацца на ўнутраным і знешнім даследаванні таго, хто мы такія: як людзі, асобы і жывыя істоты. За 3 гадзіны група створыць шырокафарматны выразны сілуэт памерам 70 см, які будзе нагадваць галоўную рысу ці дамінантнае пачуццё кожнага ўдзельніка ў дадзены момант. Матэрыялы – картон, акрыл, алоўкі і нажніцы – у кошце занятку. Макс. колькасць удзельнікаў – 8 чалавек, узрост 14+
Мовы: ангельская, беларуская, польская.
Колькі каштуе: 100 злотых.
Час і месца: 12.00, Kolonia Artystów – Dolne Miasto, Dolna 4.
26 лістапада
Паліна Дабравольская прэзентуе «Сарматыю»
Паліна Дабравольская прэзентуе альбом «Сарматыя» паводле аднайменнай паэмы Марыі Мартысевіч (сама паэма — пра гісторыю кахання, якая мела месца невядома калі і невядома дзе; гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне).
Колькі каштуе: free donation. Частка сродкаў з канцэртаў будзе перададзена ініцыятывам @politzek.me, @savelife.in.ua і @im_dissidentby
Час і месца: 20:00, Karma (Tandeta 1).
КРАКАЎ
24 лістапада
Акустычны канцэрт Башлыкевіча
“Кароль сарказму і вогненных танцаў” Сяргей Башлыкевіч дасць утульны хатні канцэрт.
Колькі каштуе: free donation
Час і месца: 21:00, Stakkato Art Space, ul. Ślusarska 9a
ПОЗНАНЬ
25 лістапада
Паліна Дабравольская прэзентуе «Сарматыю»
Паліна Дабравольская прэзентуе альбом «Сарматыя» паводле аднайменнай паэмы Марыі Мартысевіч (сама паэма — пра гісторыю кахання, якая мела месца невядома калі і невядома дзе; гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне).
Колькі каштуе: free donation. Частка сродкаў з канцэртаў будзе перададзена ініцыятывам @politzek.me, @savelife.in.ua і @im_dissidentby
Час і месца: 20:00, Bar MY (Fredry 5/3a).
БЕЛАСТОК
26 лістапада
Тур гурта «Красная зелень»
«Прафілакцічаскі-патрыацічэскае трыо» «Красная зелень» з турам «Прафілактыка патрыятызму». У складзе гурта: Дзіва Дзіўная — Маргарыта Яленаўна, Масцер грыфа — Андрэй Зінаідавіч, Акрабаціка, фокусы, самабiчэванiе, цэнзура, совесць і мараль — Адольфавна.
Колькі каштуе: Першыя дзвесце квіткоў — 99 злотых, далей — 120 злотых.
Дзе і калі: 19:00, Wyższa Szkoła Finansów i Zarządzania, Ciepła 40.
28 лістапада
Паліна Дабравольская прэзентуе «Сарматыю»
Паліна Дабравольская прэзентуе альбом «Сарматыя» паводле аднайменнай паэмы Марыі Мартысевіч (сама паэма — пра гісторыю кахання, якая мела месца невядома калі і невядома дзе; гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне).
Колькі каштуе: free donation. Частка сродкаў з канцэртаў будзе перададзена ініцыятывам @politzek.me, @savelife.in.ua і @im_dissidentby
Час і месца: 20:00, Sześcian Pub (Warszawska 30).
ІНШЫЯ МЕСЦЫ Ў ПОЛЬШЧЫ
11 лістападаe
«За нашу і вашу свабоду!»: Святкаванне Дня салідарнасці з Беларуссю і канцэрт «Дзецюкоў»
На хутары Гараец (Падкарпацкае ваяводства) адбудзецца святкаванне Дня салідарнасці з Беларуссю. У праграме заяўлена сустрэча з беларускімі дысідэнтамі, гутарка з польска-беларускай арт-актывісткай Янай Шостак. Пасля адбудзецца паказ фільмаў фестывалю Bulbamovie, а завяршыцца вечар выступам гурта «Дзецюкі». Падрабязней — па спасылцы.
Колькі каштуе: Бясплатна.
Час і месца: 17.00, хутар Gorajec.
ТБІЛІСІ
1 лістапада
Спектакль Stalin 24
У грузінскай сталіцы адбудзецца спектакль «Stalin 24» паводле п’есы Артура Саламонава «Як мы хавалі Іосіфа Вісарыёнавіча». Да ўвасаблення трагіфарса далучыліся артысты ў розных краінаў, якім давялося ўцякаць ад дыктатуры — з Туркменістана, Расеі, Беларусі.
Сярод артыстаў беларускі актор Андрэй Бібікаў, саліст гурта Pylai Рыгор Лайкоў і вядомы стэндапер Ідрак Мірзалізадэ.
Колькі каштуе: 25 лары
Час і месца: 19:00, Тэатр Грыбаедава, пр. Шота Руставелі, 2/4.
6 лістапада
«Легендарная менская вечарынка»
Легендарная менская вечарынка ў класічным складзе і фармаце пройдзе ў сэрцы Грузіі. Як тлумачаць арганізатары: для тых, хто бываў у менскім Культ. центр «КОРПУС» на нядзельных вечарынах, гэтая туса не мае патрэбы ў апісаннях і тлумачэннях. Тлумачэнне, для тых, хто не быў: вечаровы фармат, разнастайнасць стыляў і жанраў, эстэтыка і меламанства, інтэлігенцыя і чад. Граюць Alex Skidan, Stereobeaver /Radio Plato/ і Papa Bo Selektah.
Колькі каштуе: Бясплатна.
Час і месца: 19:00-01:00, Бар «5327», Shalva Ghambashidze, 7.
24 лістапада
Канцэрт Такінданга
Андрусь Такінданг, пасля свайго канцэрту ў Батумі, выступіць у бары, які адкрылі беларусы ў грузінскай сталіцы.
Колькі каштуе: free donation.
Час і месца: 20:00, бар 5327° (Giorgi Kuchishvili 1).
БАТУМІ
2 лістапада
«Святыя дзядочкі, хадзіце к нам»
У Батумі ў прасторы «аКсяродак» адсвяткуюць Дзяды — адно з самых важных святаў у народным календары. На сустрэчы разам згатуюць абрадавую ежу, каб запрасіць дзядоў за агульны стол. Арганізатары просяць браць з сабой пачастункі і напоі, а таксама загадзя напісаць у тэлеграм.
Колькі каштуе: Вітаецца данат на развіццё прасторы ад 5 лары.
Час і месца: 19:00, Metaxa str. 4.
4 лістапада
У гістарычным клубе «аКсяродку» адбудзецца сустрэча «Дзяды 1988. Першая акцыя пратэсту сучаснай Беларусі».
Колькі каштуе: Вітаецца данат на развіццё прасторы ад 5 лары.
Час і месца: 19:00, Metaxa str. 4
5 лістапада
У «аКсяродку» для дзяцей ладзіцца кінапаказ французскіх стужак «Астэрыкс. Таемнае зелле» і «Астэрыкс на Алімпійскіх гульнях». Паказы пачнуцца ў 14 і 17 гадзін.
А ў 20:00 адбудзецца паказ для дарослых фільма «Дакрануцца да нябёсаў».
Колькі каштуе: Вітаецца данат на развіццё прасторы ад 5 лары.
Час і месца: 14:00, 17:00, 20:00; Metaxa str. 4
9 лістапада
Час спяваць
У «аКсяродку» – вечар традыцыйных беларускіх песень.
Колькі каштуе: Вітаецца данат на развіццё прасторы.
Час і месца: 20.00, Metaxa str. 4
11 лістапада
Размовы пра фізіку
У «аКсяродку» – навукова-папулярная сустрэча пра фізіку, на якой будуць высвятляць, што такое энергія і выводзіць самую знакамітую формулу ХХ стагоддзя.
Колькі каштуе: Вітаецца данат на развіццё прасторы.
Час і месца: 20.00, Metaxa str. 4
12 лістапада
Субота ў «аКсяродку»
Дзень забаваў, кінапраглядаў, дзіцячых і дарослых спеваў, які скончыцца дарослым кіно 18+.
Колькі каштуе: Вітаецца данат на развіццё прасторы.
Час і месца: 14.00 – 20.00, Metaxa str. 4
24 лістапада
Прагляд фільмаў “Паўночнага ззяння”
У прасторы “аКсяродак” – прагляд двух стужак фестывалю паўночнага і балтыйскага кіно: “Дзіцёнак-ніндзя” (Нарвегія, 2021, гульнявы) і “Дзіма” (Беларусь, 2020, дакументальны).
Час і месца: 19:00–22:00, Metaxa, 4.
ЛЬВОЎ
5 лістапада
Фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы»
У межах фестывалю дакументальнага кіно адбудзецца паказ фільма польскага рэжысёра Марціна Саўтэра «Вырасла, пакуль ты спала» — пра беларускую музыкантку, якая, дзе б яна ни гастралявала, заўсёды вяртаецца ў сваю вёску да бабулі.
Для львоўскай публікі арганізатары рыхтуюць сюрпрыз (выставу). Пасля Львова фестываль (кінапаказы і выстава) перамесціцца ў Кіеў, а 9 снежня адкрыецца для беларускай аўдыторыі — анлайн. Падпісвайцеся, каб не прапусціць усе апдэйты.
Колькі каштуе: бясплатна
Час і месца: 17.30, Ніжняя зала Лялечнага тэатру
ТАЛІН
12 лістапада
Канцэрт «Петли пристрастия»
«Петля пристрастия» працягвае свой вялікі еўрапейска-каўказскі тур.
Колькі каштуе: 15-20 еўра.
Час і месца: 19:00, Sveta Baar, Telliskivi 62.
24 лістапада
Фільм Андрэя Куцілы на «Паўночным ззянні»
Падзея дасяжная толькі афлайн. У межах беларускага фестывалю паўночнага і балтыйскага кіно адбудзецца паказ новай стужкі рэжысёра Андрэя Куцілы — кранальнай сямейнай гісторыі пра пашырэнне асабістага супраціву да маштабаў цэлай краіны «Калі кветкі не маўчаць».
Колькі каштуе: 7–8 еўра.
Час і месца: 19:15, Kino Artis, Estonia pst 9.
25 лістапада
Фільм «Мара» Сашы Кулак на «Паўночным ззянні»
У межах фестывалю паўночнага і балтыйскага кіно пакажуць кінаэсэ і дакументальны хорар Сашы Кулак «Мара» – пра падзеі 2020 года ў Беларусі. «Мара» — гэта гібрыднае эксперыментальнае дакументальнае эсэ. Пасля апублікавання спрэчных, непераканаўчых вынікаў выбараў Аляксандр Лукашэнка ўчэпліваецца за ўладу, і Беларусь затапляе гвалт. На вуліцах вайскоўцы ў балаклавах, і ім не патрэбная нагода, каб арыштоўваць.
Колькі каштуе: 7-8 еўра.
Час і месца: 19:15, Kino Artis, Estonia pst 9.
ЛІМАСОЛ
24 лістапада
“Петля Пристрастия” на Кіпры
У межах свайго вялікага туру менскія пост-панкі выступяць перад міжземнаморскай публікай. Петля Пристрастия адзін з галоўных беларускіх рок-гуртоў. На рахунку хлопцаў шэсць магутных паўнафарматных альбомаў і незлічоная колькасць канцэртаў. Частка заробленых сродкаў пойдзе на дапамогу Ўкраіне.
Колькі каштуе: 30 еўра.
Час і месца: 19:00, Ravens Music Hall, Socratous 4.
АНЛАЙН
2–30 лістапада
Купалаўцы прапануюць правесці цэлы месяц з тэатрам, прычым не адыходзячы ад утульных экранаў і манітораў. Прэм’еры і вядомыя класічныя пастаноўкі можна глядзець на ютуб-канале легендарнай трупы. А тут можна на яе падпісацца. Спонсары атрымліваюць неабмежаваны доступ да спектакляў.
Колькі каштуе: Бясплатна, з магчымасцю стаць спонсарам.
10 лістапада
Месяц польскай літаратуры: паэтычная сустрэча
Аматары паэзіі могуць далучыцца да анлайн-сустрэчы, прысвечанай паэзіі адной з найлепшых польскіх паэтак першай паловы ХХ стагоддзя Марыі Паўлікоўскай Яснажэўскай. Прэзентацыя ейнай кнігі адкрые сёлетні анлайн-фестываль «Месяц польскай літаратуры». Зборнік «Выбраныя вершы» – першае кніжнае выданне выбітнай паэткі па-беларуску – з’явіўся ў серыі «Паэты планеты» ў Выдавецтве Зміцера Коласа. У вечарыне возьмуць удзел перакладчыца кнігі Ганна Янкута і мадэратар вечарыны Андрэй Хадановіч.
Час: 18.00 па польскім і 20.00 па беларускім часе
17 лістапада
Месяц польскай літаратуры: лекцыя пра Бруна Шульца
У межах святкавання Года Бруна Шульца адбудзецца лекцыя «Перыферыйнасць – гісторыя – інтэркультурнасць. Пра «Вясну» Бруна Шульца», якую правядзе д-р габ. Жанэта Налевайк-Турэцка (Варшаўскі ўніверсітэт).
20–30 лістапада
Кінафестываль Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне»
Усю праграму фестывалю можна будзе адгледзець цягам 10 дзён у анлайне — абсалютна бясплатна. Фэст адбудзецца таксама і афлайн — некаторыя фільмы можна будзе паглядзець толькі ў кінатэатрах Вільні і Таліна. Рэгістравацца на фестываль можна тут, а сачыць за публікацыяй і абнаўленнем праграмы — вось тут.
24 лістапада
Месяц польскай літаратуры: Уладыслаў Шленгель па-беларуску
Перакладчыца Кацярына Маціеўская распавядзе пра паэзію Уладыслава Шленгеля з нагоды першай публікацыі яго твораў на беларускай мове. Зборнік выбраных вершаў убачыць свет у Выдавецтве Змітра Коласа ў серыі «Паэты планеты».
Падпісвайцеся на падзею і сачыце за абнаўленнямі.
Колькі каштуе: бясплатна
Час і месца: 20:00 BY, трансляцыя на профілі ФБ.
Прэм’ера п’есы «Рамантычнасць» ад Купалаўцаў
Увосень з ласкі Тэатра Польскага Купалаўцы мелі магчымасць выпусціць прэм’еру паводле славутага міцкевічаўскага зборніка «Балады і рамансы», з якога пачаўся рамантызм на нашых землях.
Цяпер «Рамантычнасць» у пастаноўцы Мікалая Пінігінa далучаецца да купалаўскага анлайн-рэпертуару.
Колькі каштуе: Бясплатна, але можна стаць спонсарам.
Час і месца: На ютубе Купалаўцаў.
30 лістапада
Месяц польскай літаратуры: лекцыя пра Адама Міцкевіча
У Год польскага рамантызму нельга прапусціць размову пра яго галоўнага героя. У межах Месяца польскай літаратуры адбудзецца лекцыя праф., д-ра габ. Міхала Кузяка (Варшаўскі ўніверсітэт) пад назвай «Міцкевіч перад абліччам літоўскасці, украінскасці і беларускасці».
Афіша будзе дапаўняцца іншымі мерапрыемствамі.